У Казахстане разбіўся ваенны гелікаптэр
- 26.07.2025, 13:36
- 2,648
У пошуку задзейнічалі самалёты і падводныя дроны.
У Казахстане разбіўся ваенны гелікаптэр Eurocopter EC-145, у яго пошуку ратавальнікі задзейнічалі авіяцыю і падводныя беспілотнікі.
Пра гэта паведамляе ў Telegram МНС Казахстана.
Як адзначаюць у МНС, учора, 25 ліпеня, у Алмацінскай вобласці з радара знік вайсковы гелікаптэр EC-145 Сілаў паветранай абароны. Паводле папярэдніх звестак, на борце знаходзіліся тры чальцы экіпажу. У МНС РК адзначылі, што гелікаптэр вылецеў з Лугавога і перастаў выходзіць на сувязь у раёне Атара.
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў сёння раніцай, 26 ліпеня, знайшлі рэшткі гелікаптэра, але пошукава-выратавальная аперацыя ў вызначэнні абставінаў інцыдэнту з гелікаптэрам прадаўжаецца.
Адзначаецца, што на месцы працуюць ратавальнікі МНС, таксама задзейнічаныя рэхалоты, БПЛА і падводныя дроны.
«У пошукава-выратавальнай працы аперацыі задзейнічана блізу 200 чалавек асабовага складу, 40 адзінак тэхнікі, 15 плаўсродкаў, 4 кіналагічныя разлікі і 2 паветраныя судны МНС», – дадалі ў прэс-службе ўстановы.
Што вядома пра гелікаптэр Eurocopter EC-145
Eurocopter EC 145 – гэта шматмэтавы гелікаптэр, створаны франка-нямецкім канцэрнам «Eurocopter». Першы палёт мадэлі адбыўся ў 1982 годзе. Лётны сродак пабудаваны з выкарыстаннем кампазітных матэрыялаў.
У 2006 годзе была прапанаваная вайсковая мадыфікацыя, а з траўня 2011 года казахстанская кампанія «Казахстан Інжынірынг», падпісала пагадненне, якое фармалізавала стварэнне супольнага прадпрыемства Eurocopter Kazakhstan Engineering, якое займаецца зборкай і кастамізацыяй у Астане гелікаптэраў EC-145.
У 2011 годзе адбылася прэзентацыя першых двух гелікаптэраў ЕС-145, сабраных на СП «Еўракоптэр Казахстан» і выкананыя тэставыя палёты.