20 снежня 2025, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прагноз кіроўцы – 15–16 гадзінаў на мяжы»

2
«Прагноз кіроўцы – 15–16 гадзінаў на мяжы»

Пасажыры аўтобусаў, якія накіроўваюцца ў Літву, скардзяцца на нязвыкла доўгае чаканне.

Перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы на аўтобусе можа заняць блізу 12 гадзінаў. У чатах людзі скардзяцца на доўгае чаканне, піша zerkalo.io.

На мяжы з Літвой дзейнічаюць два прапускныя пункты – «Каменны Лог» (у Літве – «Мядзінінкай») і «Беняконі» («Шальчынінкай»). І калі ў апошнім, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, чэргаў няма, то ў «Каменным Логу» на 10.00 выезду з Беларусі чакалі восем аўтобусаў.

«Аўтобус на 7.30 з Менска ў Вільню. У 9.50 прыехалі на мяжу. Дзявяты ў чарзе перад шлагбаумам. Прагноз кіроўцы – 15–16 гадзінаў на мяжы», – расказаў адзін з тых, хто стаіць у чарзе раніцай 26 ліпеня.

Відавочцы паведамлялі, што «за 12 гадзінаў праходзяць мяжу». Гэта пацвярджаецца і справаздачамі ў чаце «Каменнага Лога». Напрыклад, ёсць такое апісанне рэйсу Eurolines з Менска, які выехаў 25 ліпеня:

19.00 – выезд з Менска;

21.30 – Ашмяны;

21.45 – шосты аўтобус перад шлагбаўмам;

03.30 – пусцілі за шлагбаўм;

05.00 – скончылі пашпартны кантроль РБ;

07.05 – выехалі на нейтралку (перад намі яшчэ адзін аўтобус у нейтральнай зоне);

08.35 – заехалі да літоўцаў;

09.30 – пачаўся пашпартны кантроль ЛТ;

10.00 – прайшлі ўсё.

Іншы пасажыр расказаў, што пры выездзе з Менска апоўдні 25 ліпеня праходжанне мяжы заняло «14 [гадзінаў] з капейкамі». Пры гэтым беларускі кантроль прайшлі хутка, але стаялі пад дажджом і толькі праз дзве-тры гадзіны заехалі на «нейтралку».

«Стаялі яшчэ даўжэй. Перад намі аўтобус увогуле не рухаўся. Затое двухпавярховы Ecolines, які стаіць за намі, надумаў нас абагнаць на заезд да літоўцаў. Кіроўца растлумачыў, што так рабіць нельга. У 23.45 заехалі да літоўцаў. Адно акно. Хутка, добразычліва, пакуль не забралі расейку на гутарку. Амаль на гадзіну. 1.10 аэрапорт. Доўга, нудна, невядомасць напружвала», – расказаў ён.

Пасажыры іншых аўтобусаў расказвалі падобныя гісторыі – праходжанне мяжы ў іх займала больш за 10 гадзінаў. Напрыклад, пры выездзе з Менска ў 20.30 і прыбыцці на мяжу ў 22.00 адзін з аўтобусаў уехаў у Літву толькі ў 10.45. «На мяжы амаль 13 гадзінаў», – адзначыла пасажырка.

А вось 25 ліпеня жанчына, якая выязджала з Менска ў 14.20, трапіла ў Літву ў 5.45 і адзначыла, што «прайшлі гэтае пекла».

Мяркуючы з паведамленняў, можна перасесці ў аўтобус бліжэй да мяжы, адзін з пасажыраў так зрабіў і, відаць, скараціў тэрмін чакання: «разам з перасадкай 10 гадзінаў + даехаць да вакзала 40 хвілінаў».

Выезд з Літвы, мяркуючы з усяго, не абцяжараны. Адзін з аўтобусаў, які выехаў з Вільні ў 7.10, ужо ў 11.00 заехаў у Беларусь.

«Прагноз кіроўцы – 15–16 гадзінаў на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, якія накіроўваюцца ў Літву, скардзяцца на нязвыкла доўгае чаканне.

«Перад намі аўтобус увогуле не рухаўся. Затое двухпавярховы Ecolines, які стаіць за намі, надумаў нас абагнаць на заезд да літоўцаў. Кіроўца патлумачыў, што так рабіць нельга».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках