20 снежня 2025, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць і колькі каштуюць драўляныя дамы ад лясгасаў у Беларусі?

3
Як выглядаюць і колькі каштуюць драўляныя дамы ад лясгасаў у Беларусі?

Разбежка коштаў уражвае.

Міністэрства лясной гаспадаркі адкрыла 19 пунктаў, якія атрымалі назву «Лясная хатка», дзе можна не толькі набыць піламатэрыялы рознага прызначэння, але і замовіць домакамплекты. Асартымент гандлёвых пляцовак «Лясная хатка» вывучыла выданне Myfin.by.

Набыць домакамплект можна з крэдытнай падтрымкай: гэты від прадукцыі лясгасаў уключаны ў пералік тавараў, на які можна атрымаць крэдыт з гадавой стаўкай, якая складае 4 адсоткі.

Самы дарагі домакамплект, прадстаўлены на сайце lesnoidom.by, мае агульную плошчу 88,9 кв. м. У камплектацыю ўваходзяць зруб, кроквенная сістэма, лагі, бэлькі, латы, дошка падлогі, ліштва, тэрасная дошка, падшэўка столі. Кошт – 75 тысячаў рублёў.

Домакамплект плошчай 81,85 кв. м каштуе 62 тысячы рублёў. Ён уключае ў сябе зруб, кроквенную сістэму, абсаду вокнаў і дзвярэй.

Таксама ёсць варыянт плошчай 60,3 кв. м. У камплектацыю ўваходзяць зруб, кроквенная сістэма, лагі, бэлькі, латы, дошка падлогі, ліштва, падшэўка столі. Кошт – 50 тысячаў рублёў.

Домакамплект, які складаецца са зруба і кроквеннай сістэмы, каштуе 32 тысячы рублёў. Агульная плошча – 84,9 кв. м.

Самы танны домакамплект ацанілі на 19 тысяч рублёў. Ягоная плошча – 35 кв. м. Камплектацыя – зруб, кроквенная сістэма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках