Галоўны ваенна-марскі парад у Санкт-Пецярбургу скасавалі без тлумачэнняў прычынаў
10- 26.07.2025, 10:49
- 3,474
Караблі РФ не могуць пачувацца ў бяспецы нават на сваёй тэрыторыі.
Галоўны ваенна-марскі парад у Санкт-Пецярбургу, які планаваўся на 27 ліпеня да дня СМІ, скасаваны без тлумачэння прычынаў.
Пра гэта паведаміў Цэнтр процідзеяння дэзынфармацыі РНБА Украіны.
Адзначаецца, што афіцыйна не была абнародаваная ніводная прычына. Аднак ужо вядома – не адбудзецца ні праход караблёў па Няве, ні святочны салют з Петрапаўлаўскай крэпасці.
На думку аналітыкаў ЦПД, адмова ад правядзення параду можа быць звязаная з тым, што вайна Расеі супраць Украіны ўсё больш уплывае на яе ўнутранае жыццё, у тым ліку і на гучныя і сімвалічныя падзеі, якія закліканыя дэманстраваць «сілу» дзяржавы.
«Крэмль больш не можа рабіць выгляд, што вайна не тычыцца расейскага тылу. Караблі РФ не могуць адчуваць сябе ў бяспецы нават на ўласнай тэрыторыі», – адзначылі ў Цэнтры.
Таксама ў ЦПД звярнулі ўвагу, што на фоне скасавання параду з'явіліся паведамленні пра магчымае спісанне адзінага расейскага авіяносца «Адмірал Кузняцоў».