Украінская суперзброя
1- 25.07.2025, 21:42
- 8,334
Украінцы атакавалі асноўныя звёны ў ланцужку вытворчасці выбуховых рэчываў у РФ.
Украінцы атакавалі два самыя асноўныя звяны ў ланцужку вытворчасці выбуховых рэчываў у РФ, піша аглядальнік NV Іван Якавіна.
Як паведамляюць расейскія СМІ, 25 ліпеня ўкраінская суперзброя пад назвай «абломкі дронаў» разоў 10 упала на парахавы завод у Тамбове, а таксама на авіяцыйны завод у Таганрозе. І там, і там адбыліся выбухі. Дакладных, вядома, аб'ёмаў разбурэнняў мы не ведаем, але, мяркуючы з усяго, даволі паспяхова абломкі патрапілі туды, куды трэба, і, увогуле, заводы гэтыя пашкоджаныя ў вядомай ступені.
З гэтых двух, вядома, складана вызначыць, што важнейшае, – порах ці авіяцыя, але ў гэтым выпадку ўсё ж я, мусіць, схілюся да авіяцыі, таму што ў Таганрозе не проста авіяцыйны завод, а той самы завод, які вырабляе лётныя радары А-50, А-100, з дапамогай якіх магчымасці расейскай авіяцыі значна пашыраюцца.
І вось знішчэнне такога завода для вытворчасці лётных радараў – гэта, вядома, вялікі поспех украінскага войска, асабліва ў святле таго, што, хутчэй за ўсё, у найбліжэйшыя месяцы будзе спроба сама менш правесці нейкія ўкраінскія ваенна-паветраныя аперацыі з выкарыстаннем F-16 і сваіх украінскіх лётных радараў. Гэта значыць, адсутнасць у расейцаў такой тэхнікі – вядома, будзе вялікай падмогай для ўкраінскай авіяцыі.
Таксама ў горадзе Нявіннамыск, гэта Стаўрапольскі край, быў атакаваны завод «Азот». Ёсць відэа трапляння дрона на завод, ёсць відэа пажараў. Потым гэты завод аб'язджаў мясцовы мэр на машыне і казаў, што ўсё добра, што завод крыху разбураны, але ў цэлым усё нармальна. Гэта значыць, завод сапраўды крыху разбураны. І гэта не першы раз ужо, калі гэты завод трапляе пад абстрэл.
Мінулым разам «абломкі» спынілі гэты завод цалкам. Тым самым пазбавілі Расейскую Федэрацыю значных аб'ёмаў нітратаў, нітрытаў і рознага кшталту азоцістых злучэнняў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці выбухоўкі. Ну, і вось цяпер гэты завод праз пару месяцаў аднавілі. Завод ізноў пачаў працаваць, бабах, – і зноў туды прыляцела. Напэўна, гэта вельмі непрыемна для расейскіх уладаў і для расейскага войска.
І ўвогуле тэндэнцыя нядобрая, таму што рэч нават не ў тым, што на аднаўленне гэтых заводаў ідзе шмат сілаў, часу і грошай. Крыўдна, калі ўсё зноў ламаюць. Вось толькі ты аднавіў, – бам, «абломкі» прыляцелі і зноў усё разламалі.
Рэч яшчэ ў тым, што абсталяванне для хімічных прадпрыемстваў, асабліва тых, якія вырабляюць хімію, звязаную з выбухоўкай, у краме не набудзеш. Гэта вельмі спецыфічнае абсталяванне, якое вырабляе не так шмат кампаній у свеце.
Гэтае абсталяванне загадзя трэба заказваць, загадзя нейкія параметры гэтага абсталявання агаворваць, потым яго трэба везці, трэба яго ўсталёўваць, трэба праводзіць пусканаладачныя працы і гэтак далей. Ва ўмовах санкцыяў усё гэта зрабіць, як вы разумееце, вельмі складана.
Чаму? Таму што звычайна гэтае абсталяванне расейцы набывалі ў краінах Еўропы і Амерыкі, часам у Японіі, цяпер, хутчэй за ўсё, з Кітая вязуць. Кітайскае абсталяванне, па-першае, горшае, па-другое, даражэйшае, па-трэцяе, ідзі разбярыся з ім яшчэ.
Увогуле, быццам толькі што разабраліся, усё зрабілі і – бах, зноў дрон прыляцеў, дакладней, «абломкі», і ўсё там разламалі. Мусіць, гэта сапраўды вельмі крыўдна. Але мы дакладна ведаем са словаў расейскіх нафтахімікаў, што ад знішчэння абсталявання яны вельмі моцна пакутуюць. У іх апошнім часам якраз моцна ўпала вытворчасць праз нястачу абсталявання.
І больш за тое, справа тычыцца не толькі тых сітуацый, калі «абломкі ўкраінскіх дронаў» гэтае абсталяванне ламаюць, яно проста само сабой ламаецца час ад часу, проста праз інтэнсіўнае выкарыстанне, і тады неабходна шукаць нейкія запчасткі, альбо нейкія замены цэлых вузлоў, агрэгатаў, а ўзяць, зноў жа, як я сказаў, іх няма дзе.
Тэхніка ў любым выпадку выходзіць з працы, і вось калі яна выходзіць з працы, – усё, пошук запчастак для гэтай тэхнікі ператвараецца для расейцаў у сапраўдны квэст з задачай з зорачкай, ды яшчэ і па ўсім свеце гэта ўсё трэба рабіць. Увогуле вельмі цяжка.
Вось нядаўні выпадак, дарэчы, удару па нафтахіміі яшчэ адзін трэба адзначыць. У ноч на 22 ліпеня зусім нядаўна ўкраінскія беспілотнікі ў Самарскай вобласці атакавалі буйное нафтахімічнае акцыянернае таварыства Навакуйбышаўская нафтахімічная кампанія, што ўваходзіць у холдынг. Належыць гэтая ўся справа кампаніі расейскай Раснафта.
Вось гэтая нафтахімічная кампанія зноў патрапіла пад удар. Завод атрымаў пашкоджанні, часткова спыніў працу пасля 22 чэрвеня. Завод гэта важны, таму што ён перапрацоўвае прыкладна мільён тонаў нафты за год, гэта значыць, адно з найбуйнейшых у Расеі нафтахімічных прадпрыемстваў. Вырабляе яно шмат чаго, у тым ліку сыравіну для выбухоўкі.
Карацей, вось гэты «Нявіннамыскі Азот», які быў атакаваны 25 ліпеня, таксама важны вайсковы завод, толькі там вырабляюць адны кампаненты для выбухоўкі, менавіта звязаныя з азоцістымі злучэннямі, а вось у Самарскай вобласці іншыя кампаненты выбухоўкі ўжо звязаныя так ці інакш з арганічнай хіміяй.
І ўсё гэта потым звозіцца, наколькі я разумею, у горад Дзяржынск, у Ніжагародскую вобласць, і там ператвараецца ўжо ў розныя віды выбуховых рэчываў – там нейкі спецыяльны завод стаіць. Карацей кажучы, атакавалі два самыя асноўныя звяны ў ланцужку вытворчасці выбуховых рэчываў. Цяпер, вядома, нельга сказаць, што Расея застанецца без выбухоўкі, напэўна ёсць нейкія вытворчасці дублі, але два вельмі важныя заводы спыненыя.
Таксама быў масаваны налёт украінскіх беспілотнікаў на Сочы. Там выбухі грымелі па ўсім горадзе. На час гэтага самага нападу пастаяльцаў сочынскіх гатэляў загналі ў падземныя паркінгі. Для многіх гэта быў першы досвед такога кшталту.
І ёсць нават відэаролікі з сочынскіх падземных стаянак. Там людзі ў некаторым шоку знаходзяцца ад усяго, што адбываецца. Па-мойму, гэта быў увогуле першы настолькі шырокамаштабны налёт на расейскую турыстычную летнюю сталіцу.
Чаму сталіцу? Таму што там размешчаная летняя рэзыдэнцыя Пуціна. Ён там кожнае лета праводзіць больш часу, чым у Маскве, чым у Пецярбургу, чым дзе б там ні было яшчэ. Дарэчы не здзіўлюся, калі мы даведаемся, што нейкая частка гэтых дронаў была накіраваная для бамбавання менавіта пуцінскай рэзідэнцыі.
Увогуле там шмат вайсковых аб'ектаў, шмат стратэгічных аб'ектаў, шмат усякага рознага. Напрыклад, дакладна вядома, што ў выніку гэтага налёту на Сочы ў пасёлку Сірыюс пад Сочы была ўзарваная нафтабаза «Лукойла». І яна ўжо гарэла там суткі пасля нанясення гэтых удараў. Гэта значыць, не безвыніковы налёт атрымаўся.