19 снежня 2025, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вусік назваў баксёраў, перад якімі ў яго трэсліся ногі

2
Вусік назваў баксёраў, перад якімі ў яго трэсліся ногі

«Б'юць, як конь капытом».

Абсалютны чэмпіён свету ў боксе Аляксандр Вусік пасля перамогі над Даніэлем Дзюбуа расказаў пра знакамітую заяву 11-гадовай даўніны, у якой ён замахнуўся на паясы братоў Клічко. Тады з ягоных амбіцыяў толькі пасмяяліся.

Адпаведны каментар Вусіка даступны на YouTube-канале «ПраўдаТУТ Львоў». Украінец сустрэўся з вайскоўцамі, адзін з якіх успомніў зварот маладога Аляксандра да легендаў боксу.

«Слухайце, я ўвогуле, калі гэта гаварыў, у мяне ногі трэсліся. Я, калі гэта гаварыў – камедыя. Такія два здаравенныя тыпы сядзяць, якія проста ў галаву дадуць і ўсё. Што Віталь Уладзіміравіч, што Уладзімір Уладзіміравіч б'юць, як конь капытом.

Я з Уладзімірам стаяў у парах, я ведаю, як ён б'е. Думаю, у любым выпадку тут жа людзі, тут ніхто дакладна не стукне. А калі што, я там хуценька недзе ўцяку.

Я памятаю, тады шмат крытыкі было, тыпу, “як ты мог такое сказаць”, ці “што ты сабе думаеш, каб такое сказаць?” Паслухайце, што я такога сказаў, што я спытаў у людзей, ці буду я забіраць паясы ў вас, ці вы іх пакінеце і я буду іх заваёўваць сам. Гэта нармальныя амбіцыі чалавека, які хоча дасягнуць нейкай мэты ў спорце, заваяваць паясы», – заявіў Аляксандр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках