19 снежня 2025, Пятніца, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уршуля фон дэр Ляен сустрэнецца з Трампам у Шатландыі

2
Уршуля фон дэр Ляен сустрэнецца з Трампам у Шатландыі

ЗША і ЕЗ хочуць заключыць гандлёвае пагадненне.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен заявіла, што ў нядзелю наведае Шатландыю для сустрэчы з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. Бакі хочуць заключыць гандлёвае пагадненне да 1 жніўня, калі ў адваротным выпадку павінны пачаць дзеянне 30% тарыфы на экспарт ЕЗ, піша Bloomberg.

Пасля месяцаў перамоваў ЗША і ЕЗ засяродзіліся на пагадненні, якое будзе прадугледжваць 15% тарыфы для большасці еўрапейскіх тавараў. Выключэнні будуць для авіяцыі, некаторых медыцынскіх вырабаў і лекаў, некалькіх спіртных напояў і вытворчага абсталявання, неабходнага ЗША. Трамп дае 50% шанцу на ўгоду з Еўропай.

У красавіку ЗША абвясцілі пра ўвядзенне мытаў амаль на ўсіх гандлёвых партнёраў, каб вярнуць вытворчасць у краіну і «спыніць выкарыстанне ЗША астатнім светам». Трамп таксама імкнуўся ўхіліць «бар'еры для амерыканскіх кампаній».

Паводле словаў крыніцаў журналістаў, умовы першапачатковага пагаднення павінны ўхваліць дзяржавы-чальцы ЕЗ. Яна будзе мець форму кароткай супольнай заявы і разглядаецца як крок да больш дэталёвых перамоваў.

У той самы час ЕЗ паралельна распрацаваў контрзахады на выпадак, калі пагадненне не будзе дасягнутае. Экспарт ЗША атрымае тарыфы да 30% на тавары коштам блізу 100 мільярдаў еўраў, сярод іншага самалёты Boeing, аўтамабілі і бурбон. Гэта адбудзецца ў выпадку адсутнасці пагаднення і калі Трамп выканае сваю пагрозу ўвесці аналагічную стаўку на большую частку экспарту ЕЗ пасля 1 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках