19 снежня 2025, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаедаў» прымусілі прыбіраць Клімавіцкі хлебазавод

14
«Дармаедаў» прымусілі прыбіраць Клімавіцкі хлебазавод

За працу ім не заплацілі.

Беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі, «у рамках прафілактычнай акцыі» накіравалі наводзіць парадак на Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў.

Пра гэта дала справаздачу раённая газета «Родная Ніва». Пра аплату працы ў публікацыі размова не ідзе, заўважыў «Белсат».

Часовы выканаўца абавязкаў на пасадзе першага намесніка кіраўніка аддзела ўнутраных справаў Клімавіцкага райвыканкама Ігар Дзям'янаў расказаў, што перад тым, як людзей накіроўвалі на прымусовую працу, у аддзеле міліцыі з імі сустрэліся прадстаўнікі ўправы працы, занятасці і сацыяльнай абароны, аддзела ўнутраных справаў і аддзела адукацыі райвыканкама.

Людзям расказвалі пра прафілактыку правапарушэнняў, уключаючы стан алкагольнага ап'янення. А таксама нагадалі, што «ў Клімавіцкім раёне даволі свабодных месцаў, на якія можна працаўладкавацца».

«Галоўнае – жаданне. І вось менавіта жадання ў многіх з запрошанай катэгорыі асобаў не стае», – заявіў Ігар Дзям'янаў.

Такім чынам чыноўнікі спрабуюць паўплываць на працаўладкаванне людзей. Дзям'янаў дадаў, што людзей без працы, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, «дастаўляюць» на паседжанні камісіі ў каардынацыі працы для спрыянні занятасці насельніцтва.

Як адзначаюць праваабаронцы з MAYDAY, раней людзей не «дастаўлялі», а выклікалі праз тэлефон ці позву.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках