19 снежня 2025, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЦК патрапіла пад санкцыі Польшчы

БЦК патрапіла пад санкцыі Польшчы

Праз супрацоўніцтва з Расеяй.

Польшча ўвяла санкцыі супраць Беларускай цэментнай кампаніі (БЦК). Гэта вынікае з абноўленага спісу абмежаванняў, піша «Люстэрка».

У дакуменце ўказана, што ў 2023 годзе «прыкметна актывізавалася дзейнасць Беларускай цэментнай кампаніі на знешнім рынку: у Расеі адкрылася трэцяя гандлёвая пляцоўка – Гандлёвы дом "БЦК-Саюз" (даччынае прадпрыемства холдынгу)». У кастрычніку таго ж года холдынг дасягнуў рэкорднага за ўсю гісторыю галіны паказніку экспарту цэменту – больш за 2 млн тонаў. Адзначаецца, што прадпрыемствы холдынгу пастаўлялі сваю прадукцыю ў шэраг рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі.

Прычынай уключэння ў санкцыйны спіс пазначана, што холдынг «з'яўляецца суб'ектам, чые сродкі і эканамічныя рэсурсы ўскосна падтрымліваюць сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ці рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, ці тых, чыя дзейнасць уяўляе іншую сур'ёзную пагрозу дэмакратыі ці вяршэнству закону ў Беларусі».

Далей удакладняецца, што БЦК звязаны з дзеяннямі, якія «дэстабілізуюць або падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны». «Больш за тое, супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй падтрымлівае яе эканамічны патэнцыял, што вельмі важна ва ўмовах вайны, якую прадаўжае Расея», вынікае з тлумачэнняў.

Санкцыі азначаюць, што ў кампаніі замарожваюць усе грошы і маёмасць, калі яны ёсць у Польшчы. Ёй забаронена перадаваць любыя сродкі або рэсурсы – наўпрост або праз трэціх асобаў. Таксама нельга ўдзельнічаць у схемах, якія дапамагаюць абысці гэтыя забароны. Акрамя таго, кампанію выключаюць з удзелу ў дзяржаўных тэндарах і конкурсах.

Раней холдынг актыўна пастаўляў цэмент у Польшчу. У 2021 годзе гэтая краіна імпартавала 534 тыс. тонаў. Але ў 2022 годзе была ўведзеная забарона на імпарт цэменту з Беларусі.

Нагадаем, БЦК таксама знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЗША, а ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненні да цэментнай галіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках