19 снежня 2025, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што за колькі на менскай Камароўцы

7
Што за колькі на менскай Камароўцы

Кошты гародніны і садавіны не стаяць на месцы.

Нават жыхары аддаленых раёнаў сталіцы едуць на Камароўку па свежыя прадукты. Перш за ўсё, па тыя, якія выгадавалі беларускія фермеры (яны ў асноўным з Берасцейскай вобласці) і простыя грамадзяне на сваім падворку.

Цешаць вока на Камароўскім рынку свежая гародніна і садавіна – на піку лета смак у іх надзвычайны, піша «Кропка».

А галоўнае, кошты цяпер не так б'юць па кішэні, як у пачатку лета. Разам з тым любімы «канчатак» на цэтліку сёння – 90 капеек, што выдае неахвоту прадаўцоў істотна зніжаць кошт тавараў.

Адчувальна патаннелі буякі. Гэтыя найбліжэйшыя сваякі чарніцаў каштуюць цяпер крыху танней за Br17 за кілаграм – у пачатку месяца былі ў два разы даражэйшыя!

Больш за тое, буякі цяпер у лішку. Чаго не скажаш пра самыя чарніцы, якія ёсць толькі ў некалькіх прадаўцоў – кошт ягадаў складае блізу Br19.

Трускаўкі таксама ўстойліва зніжаюцца ў кошце – ягады каштуюць цяпер Br9-15 за кілаграм.

Чарэшні, якія прыехалі на Камароўку з сонечнага Узбекістана, каштуюць цяпер ад Br13 да Br20. Але калі «пастарацца», можна знайсці і значна даражэйшыя

Кошт чарэшань даволі моцна адрозніваецца з зразумелых прычынаў. Як і ў іншых выпадках, усё залежыць ад гатунку, прысмаку ягадаў, таго, дзе яны вырашчаныя і які ў іх таварны выгляд.

Напрыклад, вясковыя чарэшні на Камароўцы каштуюць у канцы ліпеня менш як Br10 за кіло. У той час як вясковыя вішні – Br12.

Беларускія маліны – гатункавыя, свойскія – каштуюць да Br30 за кіло.

Дыні ідуць за Br4-7, слівы – Br5–10, абрыкосы – Br12–15, нектарыны – Br15–20.

Разам з садавіной таннейшай да канца ліпеня сталі і гародніна.

Капуста розных відаў абыдзецца пакупнікам на Br2,5–3 за кіло, баклажаны – Br5–7, бульба – Br2–3,5.

У салодкага перцу і памідораў разбежка ў коштах будзе значна большая – Br5–12 і Br4–9 за кілаграм адпаведна.

Кабачкі ўжо паціху пачынаюць кіраваць балем на Камароўцы (Br1,5–3 за кіло).

Выдатныя хрусткія агурочкі з Валожына – рэкамендаваны кошт Br4 за кілаграм.

А вось малады часнок не здаецца. Як быў Br20 за кілаграм, так і застаўся.

Багацце зеляніны цешыць вока. Цыбуля і шчаўе – Br1–1,2, ліставая салата і кроп – Br1,50, рукала – Br2,5, мята – Br3,5 за 100 грам.

Шампіньёны ўзялі планку Br10 за кіло і не збіраюцца адкочвацца. Але навошта яны, калі ліскі ўжо Br12–13 за кілаграм, прычым у лішку?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках