BILD: Расейскія жаўнеры дабіваюць сваіх жа параненых
6- 25.07.2025, 16:42
- 11,324
У акупантаў адсутнічае служба эвакуацыі.
Кадры з украінскіх выведвальных дронаў неаднаразова паказвалі, як на лініі фронту расейскія салдаты забіваюць сваіх параненых таварышаў. На адным такім відэазапісе, які нядаўна з'явіўся ў сетцы, паранены расеец ляжыць у акопе. Ён усё яшчэ варушыць рукамі і галавой. Іншы салдат падыходзіць, хутка яго аглядае, а затым трыма ўдарамі прыклада разбівае яму чэрап. Пасля гэтага ён пераступае праз забітага і ідзе далей, паведамляе BILD.
Падобнае відэа было апублікаванае ў чэрвені 2024 года: трое расейскіх вайскоўцаў падвергнулася нападу дрона-камікадзэ. Калі адзін з іх быў паранены і ўпаў на зямлю, салдат, які бег за ім, проста стрэліў параненаму ў галаву, а затым пабег далей. Падобныя кадры публікаваліся таксама ў кастрычніку 2024 і сакавіку 2025 года. На адным відэа расейскі салдат расстрэльвае, як мяркуецца, лёгка параненага таварыша, які павольна ішоў.
Перадумовай такіх забойстваў з'яўляецца адсутнасць службы эвакуацыі ў наступальных атрадах УС РФ, сцвярджае ваенны аглядальнік BILD Юльян Ропка. Як патлумачыў BILD украінскі вайсковец, які служыць ля Пакроўскам, падчас наступу расейскія сілы аказваюцца як бы на вуліцы з аднабаковым рухам:
«Для іх існуе толькі адзін кірунак. Або яны выконваюць задачу, або гінуць. Калі мы іх паранім, яны выжываюць толькі ў тым выпадку, калі змогуць самастойна вярнуцца. Іначай яны паміраюць з прычыны страты крыві праз некалькі гадзін ці дзён у якім-небудзь склепе».
Ці ж, дадае Ропка, – іх застрэліць нехта з калег.