СМІ: Са Швецыі дэпартуюць беларускую сям'ю
19- 25.07.2025, 16:29
- 8,430
З прычыны запозненай падачы дакументаў дзеля дазволу на жыхарства дзяцей.
У Швецыі чарговую сям'ю з Беларусі, якая жыве ў горадзе Сундсваль, пастанавілі дэпартаваць. Паводле інфармацыі Sveriges Radio, прычына - нібыта запозненая падача дакументаў дзеля дазволу на жыхарства дзяцей, піша «Позирк».
Бацькі ўжо атрымалі дазвол на жыхарства ў Швецыі паводле праграмы, якая дазваляе застацца ў краіне, калі ёсць праца. Але, як сцвярджае сям'я, ім памылкова паведамілі, што на дзяцей дадатковыя заявы не патрэбныя.
Хоц Беларусь апісваецца як краіна з адвольнымі затрыманнямі, шведская міграцыйная служба па-ранейшаму робіць індывідуальныя адзнакі і лічыць, што небяспека пагражае не ўсім.