19 снежня 2025, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа атакаваць Польшчу ў 2027 годзе

13
Расея можа атакаваць Польшчу ў 2027 годзе

Пра гэта кажуць і камандзіры NATO, і польская выведка.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, спасылаючыся на інфармацыю ад камандзіраў NATO, папярэдзіў, што наўпроставая вайсковая пагроза з боку Расеі можа з'явіцца для краіны ўжо ў 2027 годзе. На гэтую тэму ў праграме "Госць Radio Zet" выказаўся намеснік міністра абароны і дэпутат грамадзянскай кааліцыі Цэзары Томчык, паведамляе «Польскае радыё»:

- Нашы выведвальныя службы таксама паказваюць на такі магчымы сцэнар. Пра гэта кажуць і камандзіры NATO, і мы самі, — сказаў Томчык. - Мы робім гэта, каб паслаць выразны сігнал Расеі і Кітаю, што мы ведаем пра планы і хочам ім перашкодзіць, — падкрэсліў ён.

Як Польшча, так і іншыя краіны Паўночнаатлантычнага альянсу рыхтуюцца да магчымай абарончай аперацыі?

- Дастаткова зірнуць на ўзровень выдаткаў на ўзбраенне, - адзначыў намеснік міністра. Ён нагадаў, што ў бюджэце краіны на наступны год выдаткі на абарону павінны скласці блізу 5% ВУП, што азначае амаль чвэрць усяго бюджэту.

Сярод захадаў падвышэння бяспекі Польшчы Томчык назваў праграму «Усходні Шчыт», мадэрнізацыю войска і пачатак падрыхтоўкі рэзервістаў. Таксама ён анансаваў важныя змены ў інвестыцыйным працэсе абароннай прамысловасці:

- Мы на светлавыя гады наперадзе Нямеччыны. Сёння Прэзідэнту перададуць закон аб стратэгічных інвестыцыях. Мы вызваляем іх ад экалагічных пастаноў, і войска зможа пачаць будаўніцтва на працягу 30 дзён. У выпадку з дронамі і сістэмамі процідзеяння, касуецца абавязанне дзяржаўных закупак, — патлумачыў ён.

Сустрэча Туска з гетманам сіл NATO

Томчык таксама адказаў на пытанне аб сустрэчы прэм'ера Туска з генералам Алексусам Грынкевічам, гетманам сіламі NATO ў Еўропе:

- Гэта вынік нашай ролі ў сістэме бяспекі. Польшча мяжуе з Расеяй, Беларуссю і Украінай, а таксама з'яўляецца ключавой лагістычнай базай для вайсковай дапамогі Кіеву.

Сустрэча будзе прысвечаная бяспецы Польшчы ў кантэксце рэалізацыі рэгіянальных планаў NATO.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках