Reuters: Праз санкцыі ЕЗ індыйская «дачка» Раснафты пазбавілася кіраўніка
1- 25.07.2025, 15:18
- 1,736
Перастаноўкі ў кіраўніцтве кампаніі сталі апошнім узрушэннем для Nayara.
Генеральны дырэктар індыйскай нафтаперапрацоўчай кампаніі Nayara Energy, якая часткова належыць «Раснафце», Алесандра Дэс Дарыдэса сышоў у адстаўку ў сувязі з санкцыямі Еўрапейскага Звязу. Яго месца зойме ветэран кампаніі Сяргей Дзянісаў.
Выданне Reuters піша, што перастаноўкі ў кіраўніцтве кампаніі сталі апошнім узрушэннем для Nayara пасля ўвядзення санкцый ЕЗ. Пастанова аб прызначэнні Дзянісава была прынятая на пасяджэнні рады дырэктараў 23 ліпеня.
Дзянісаў працуе ў кампаніі з 2017 года.
Нагадаем, што «Раснафта» валодае 49,13% акцый Nayara, а аналагічная дзель належыць кансорцыуму Kesani Enterprises Co Ltd, які ўзначальвае італійская Mareterra Group і расейскай інвестыцыйнай групай United Capital Partners.