19 снежня 2025, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Данецку пачаліся сур'ёзныя праблемы з вадой

16
У акупаваным Данецку пачаліся сур'ёзныя праблемы з вадой

Водны крызіс набірае абароты.

У акупаваным Данецку сур'ёзныя праблемы з водазабеспячэннем, а прыродныя вадаёмы высыхаюць на вачах. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра вывучэння акупацыі Пётр Андрушчанка. Ён апублікаваў відэа, на якім можна ўбачыць адную з сажалак, якія перасыхаюць.

«Данецк... Была сажалка. Цяпер нават не лужына. Татальнае абмяленне ўсіх вадаёмаў праз разбураную гідрасістэму. Водны крызіс набірае абароты», - напісаў Андрушчанка ў Telegram.

На відэа, якое відавочна зрабіў мясцовы жыхар, паказаная невялікая сажалка, якая акружаная расліннасцю. Мужчына тлумачыць, што калісьці тут было цудоўнае месца адпачынку, а цяпер запусценне.

«Данецк. Кіраўскі раён. Сажалка высахла, цалкам… То дрэва было па карані ў вадзе, цяпер няма - высахла (дрэва - рэд.)... тут сажалка проста на вачах сохне, хутка яе наогул не стане, апошнія дні, магчыма, яна дажывае... А было тут файна... Беражыце прыроду», - кажа сведка.

Ён паказаў рэстарацыю, тэраса якой раней выходзіла проста на сажалку. Установа мела папулярнасць, а цяпер закінутая - праз перасыханне вадаёма рэстарацыя быццам у пустыні на высокіх апорах, якія, мяркуючы з усяго, калісьці былі ў вадзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках