Пахмельны дух Мядзведзева
4- Тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет»
- 25.07.2025, 17:55
- 15,328
Пасядзеў, паслухаў, паварочаў вачыма і сказаў.
Пахмельны дух Мядзведзеў з'явіўся сёння на нейкую "працоўную групу Вайскова-прамысловай камісіі Расеі ў кантролі вытворчасці запатрабаваных узораў узбраення".
Пасядзеў, паслухаў, паварочаў вачыма і вымавіў: "Самая галоўная праблема, на мой погляд, заключаецца ў тым, што працаваць трэба хутчэй".
Калі ўжо за тры з лішнім гады хуткай працы няма, то, мусіць, і далей будзе таксама. У загаловак вынесеныя словы Астапа Бэндэра.
Не "хуткасць працы" ВПК, а неадкладнае, безумоўнае спыненне агню і пераход да мірнага жыцця. Вось што неабходна. І, зразумела, усе, хто ўчыніў 24 лютага ( і Мядзведзеў таксама) - на выхад з улады. Прэч!
Тэлеграм-канал “Времени на раскачку нет”