Ці пагодзіцца Крэмль на сустрэчу Пуціна і Зяленскага ў жніўні?
7- 25.07.2025, 13:08
- 4,970
Пяскоў адказаў.
У Крамлі пракаментавалі магчымасць правядзення сустрэчы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага гэтым летам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера расейскага дыктатара Дзмітрыя Пяскова.
Прэс-сакратар расейскага дыктатара падкрэсліў, што патэнцыйная сустрэча Пуціна і Зяленскага можа і павінна «паставіць канчатковую кропку ва ўрэгуляванні канфлікту» і зафіксаваць дамоўленасці, якія трэба будзе выпрацаваць падчас экспэртнай працы.
«Ці можна такі складаны працэс прайсці за 30 дзён - відавочна, што наўрад ці», - падкрэсліў ён.