Bloomberg: Расея на парозе рэцэсіі
1- 25.07.2025, 11:22
- 5,006
Цэнтрабанк РФ рыхтуецца да яшчэ большага зніжэння ключавой стаўкі.
Цэнтрабанк РФ рыхтуецца да другога запар зніжэння ключавой стаўкі на фоне запаволення інфляцыі і росту ціску з боку бізнэсу і ўладаў, якія імкнуцца не дапусціць рэцэсіі, піша Bloomberg (пераклад - сайт Charter97.org).
Са звестак апытання Bloomberg, большасць аналітыкаў чакаюць, што ў пятніцу, 25 ліпеня, стаўка будзе зніжана да 18%. Некаторыя экспэрты дапускаюць нават больш істотнае зніжэнне.
Эканаміст інвестыцыйнай кампаніі «Фінам» Вольга Беленькая адзначае, што Цэнтрабанк РФ павінен рэагаваць на прыкметнае запаволенне інфляцыі, інакш рызыкуе перагрэць эканоміку і ўзмацніць фінансавы ціск на бізнэс.
У чэрвені ЦБ ужо знізіў стаўку з 21% да 20%, упершыню з 2022 года. Нягледзячы на асцярожнасць рэгулятара, апошнія макраэканамічныя звесткі кажуць на карысць далейшага змякчэння палітыкі. Інфляцыя ў чэрвені запаволілася да ўзроўню, блізкага да мэтавых 4%, а тыднёвыя кошты ўпершыню знізіліся з верасня 2024 года.
Запавольваецца і дзелавая актыўнасць: міністр эканомікі Максім Рашэтнікаў папярэдзіў аб рызыцы рэцэсіі. Попыт падае, галіны па-за дзяржаўным сектарам дэманструюць нестабільнасць. Праз высокія стаўкі зніжаюцца продажы жылля, аўтамабіляў і мэблі. «АўтаВАЗ» разглядае скарачэнне працоўнага тыдня.
Нягледзячы на рэкордна нізкае беспрацоўе (2,2%), попыт на працу зніжаецца, а рост заробкаў запавольваецца.
Калі бягучыя трэнды захаваюцца, Цэнтрабанк РФ можа пайсці на яшчэ больш рашучыя меры зніжэння стаўкі, мяркуюць аналітык «Рэнесанс Капіталу» Алег Кузьмін: «Усе апошнія звесткі пацвярджаюць, што сітуацыя развіваецца менавіта ў гэтым кірунку».