Зяленскі расказаў пра зрухі вакол магчымай сустрэчы з Пуціным
2- 25.07.2025, 10:47
- 2,976
Шмат чаго ўдалося дамагчыся «пэўнымі крокам» на тэрыторыі Расеі
Упершыню за доўгі час у размовах паміж прадстаўнікамі Украіны і Расеі пачалі гучаць сігналы аб магчымай сустрэчы лідараў.
Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас размовы з медыя 24 ліпеня, паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна.
Зяленскі падкрэсліў, што ўкраінцам трэба заканчэнне вайны, якое, на ягоную думку, пачынаецца з сустрэчы лідараў.
«Па-іншаму з імі не атрымаецца. Патрэбна надзея на такую сустрэчу -сустрэчк на ўзроўні лідараў. Гэтае пытанне мы заўсёды ўздымаем публічна. І яны цяпер у размове з намі пачалі пра гэта гаварыць. Гэта ўжо рух у кірунку да нейкага фармату сустрэчы», - расказаў ён.
Зяленскі адзначыў, што, на ягоную думку, шмат удалося дамагчыся «некаторымі крокамі на тэрыторыі Расеі, некаторымі аперацыямі».
«Шмат рэчаў, акрамя перамоўных працэсаў, дыялогу, дыпламатыі, шмат рэчаў яшчэ адбылося на іх тэрыторыі. Вы бачылі гэта», - дадаў прэзідэнт.
Нагадаем, 23 ліпеня ўкраінская і расейская дэлегацыі правялі трэці раўнд перамоў у Стамбуле.
Украіна сярод іншага чарговым разам прапанавала правесці сустрэчу лідараў Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна з удзелам прэзідэнта Турцыі Раджэпа Таіпа Эрдагана і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да канца жніўня.