19 снежня 2025, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З дубальтоўкай супраць дронаў: у Беларусі праводзяць дзіўныя вучэнні

14
З дубальтоўкай супраць дронаў: у Беларусі праводзяць дзіўныя вучэнні

Мінабароны спасылаецца на досвед Ірана.

Брыгаднае тактычнае вучэнне праходзіць 23-25 ліпеня ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Баранавічах. На трэніроўках асаблівая ўвага нададзена барацьбе з беспілотнікамі, а яшчэ ўлічваюцца асаблівасці ўзброенага канфлікту паміж Іранам і Ізраілем, паведамілі ў Мінабароны. Мяркуючы з фота, выкарыстоўваюць самаробныя зенітныя «антыдронавыя» ўстаноўкі са спараных аўтаматаў, а яшчэ — паляўнічая стрэльба.

Ваенныя брыгады дзейнічаюць у трох абласцях краіны - размешчаныя ў больш чым дзясятцы месцаў.

Разлікі радыёлакацыйных станцый адпрацоўваюць задачы па выяўленні цэляў умоўнага супраціўніка ў паветры. Асаблівая ўвага нададзеная барацьбе з беспілотнікамі і дыверсійна-выведвальным групам, маскіроўцы і манеўранасці. Мяркуючы з фота, выкарыстоўваюць спараныя аўтаматы, а яшчэ —паляўнічыя дубальтоўкі.

«Падчас вучэння асабовы склад адпрацоўвае пытанні разгортвання сістэмы кіравання ў новых для нас формах з улікам асаблівасцяў узброенага канфлікту паміж Ісламскай Рэспублікай Іран і Дзяржавай Ізраіль», — паведаміў начальнік радыётэхнічных войскаў і начальнік управы радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў СПА Аляксандр Вараб'ёва.

Асвойваюць манеўры «ва ўмовах магчымага ўздзеяння высокадакладнай зброі і беспілотнай авіяцыі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках