У Менску з'явіцца новы помнік
12- 24.07.2025, 21:38
- 8,648
Размова ідзе пра вядомага спартоўца і алімпійскага чэмпіёна.
У беларускай сталіцы могуць увекавечыць памяць вядомага спартоўца, піша ТАСС.
Для гэтага проста ў цэнтры горада ўзвядуць новы помнік вышынёй 10–12 м.
Яго паставяць у гонар змагара Аляксандра Мядзведзя. З такой прапановай выступілі на сустрэчы спартоўцаў, скульптараў і грамадзянаў у Маскве.
Месца прыдатнае – пляцоўка каля Палаца спорту, расказаў стваральнік помніка Салават Шчарбакоў.
Шчарбакоў адзначыў, што месца для помніка сімвалічнае, бо менавіта Аляксандр Мядзведзь зрабіў Менск сталіцай спартовай барацьбы.
Паводле словаў скульптара, увесь памер помніка, як мяркуецца, складзе да 12 м, а фігура барца будзе вышынёй каля 5 м.
«Я думаю, каб яму было недзе пад 40 гадоў. Ён тады трэці раз стаў алімпійскім чэмпіёнам. Узрост павінен быць сталага спартоўца, пераможцы», – мяркуе майстар.
На сустрэчы прэзентаваныя два эскізы помніка. На першай версіі, якая спадабалася большасці запрошаных гасцей, Аляксандр Мядзведзь стаіць з паднятай уверх рукой, у спартовым трыко, як быццам толькі што выйшаў з барцоўскага дывана.
На другой жа версіі скульптуры спартовец стаіць у касцюме, а на ім надзетая стужка з медалямі.