У менскім метро з'явілася новая схема ліній
6- 24.07.2025, 19:02
- 6,736
Многім не падабаецца дызайн.
Як паведамляе тэлеграм-канал "Метро постсавецкіх краін", новую схему пачалі тэставаць на трэцяй лініі, у цягніку тыпу 81-765.7/766.7 "Менск-2024". Эксперымент праводзяць у цягніку з нумарамі вагонаў 70106-70206-70306-70906. Схема адлюстроўваецца на экранах над дзвярыма, піша Blizko.by.
Дызайн новай схемы падобны да афіцыйнай схемы, што вісіць на станцыях.
Было:

Стала:

Назвы станцый зараз размешчаныя пад вуглом - прыкладна так, як на стэндах над шляхамі.

Пакуль гэта толькі тэставы варыянт, але рэакцыя пасажыраў паказвае, што да фінальнай версіі яшчэ шмат пытанняў.
У каментарах і на транспартных форумах карыстачы актыўна крытыкуюць абноўленую схему. Сярод нараканняў:
"Гэта выглядае, як нешта з пачатку 2000-х у самым дрэнным выкананні";
"Занадта шмат яркага зялёнага колеру, схему пад вуглом цяжка ўспрымаць";
"Папярэдні дызайн быў спакайнейшы і больш прыемны";
"Надпісы адначасова і па-беларуску і па руску, але аднаго памеру - выглядае неакуратна і перагружана";
“Старая схема была дрэнна чытэльная праз дробны шрыфт, але выглядала акуратна. Новая ж цяжка чытаецца, бо перагружаная інфармацыяй і выглядае як зробленая ў MS Paint”.