Лукашэнка просіць у Крамля грошай
27- 24.07.2025, 22:16
- 25,490
На нафтаперапрацоўку і рэфінансаванне пазыкаў.
Менск вядзе з Крамлём перамовы пра расейскае фінансаванне беларускіх інвестыцыйных праектаў, рэфінансаванне існуючых даўгоў і новыя пазыкі. Пра гэтыа міністр фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў заявіў на Міжнароднай экалагічнай канферэнцыі ў Горна-Алтайску, піша БелТА.
Адным з прыярытэтных кірункаў, паводле слоў міністра, застаецца падтрымка нафтаперапрацоўчай галіны і фінансаванне беларускага бюджэту.
- Мы актыўна ўзаемадзейнічаем ў фінансаванні як інвестыцыйных праектаў, так і прамога фінансавання. Вось гэтыя пытанні якраз і абмяркоўваюцца, - заявіў кіраўнік Мінфіна і не ўдакладняў, пра якія сумы ідзе гаворка.