Вусіка абавязалі абараніць тытул чэмпіёна WBO
7- 24.07.2025, 18:23
- 15,930
Назвалі супраціўніка.
Абсалютны чэмпіён свету ў звышцяжкай вазе Аляксандр Вусік павінен правесці бой дзеля абароны аднаго з чэмпіёнскіх тытулаў - паводле версіі Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO). Пра гэта арганізацыя заявіла 24 ліпеня ў Instagram.
"Сусветная баксёрская арганізацыя афіцыйна распарадзілася правесці перамовы адносна абавязковага тытульнага бою ў цяжкай вазе паміж Аляксандрам Вусікам і Джозэфам Паркерам", – гаворыцца ў паведамленні.
У WBO падкрэслілі, што ў каманд Вусіка і Паркера ёсць 30 дзён, каб дамовіцца пра паядынак, інакш WBO “прызначыць прамоўтарскія таргі”.
"Пачынаем зваротны адлік", - адзначылі ў арганізацыі.
Паркер - 33-гадовы баксёр з Новай Зеландыі. Вусіку - 38 гадоў.
Vringe.com тлумачыць, што Вусіка фактычна ставяць перад дылемай: выйсці на бой з Паркерам або адмовіцца ад тытула WBO.