Рэжым узяўся за «Табакеркі»
11- 24.07.2025, 17:06
- 14,694
Алексін трапіў у няміласць?
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло праверку гандлёвых аб'ектаў "Табакерка" ў абласцях і Менску. У 45% з тых, якія былі ахоплены маніторынгам, МАРГ выявіў парушэнні.
Таксама паведамілі, што ў Беларусі адчынілі больш за 2,2 тысячы “табакерак”. Цяпер МАРТ заявіў, што працуюць прыкладна дзвюх тысяч. Выходзіць, што менш чым за паўгода іх колькасць прыкметна скарацілася.
Кіёскі "Табакерка", якія належалі кампаніі "Энерга-Аіл", пачалі займаць беларускія вуліцы ў 2018 годзе. Валодае кампаніяй сям'я бізнэсоўца Аляксея Алексіна, якога называюць “гаманцом Лукашэнкі”. За гэта ён трапіў пад санкцыі ЕЗ. У 2021-м Алексін перапісаў свае актывы на жонку і сыноў, але і яны патрапілі ў “чорныя спісы”.