19 снежня 2025, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NSJ: Пад расейскай эканомікай цікае бомба

NSJ: Пад расейскай эканомікай цікае бомба

Экспэрты назвалі галоўнага ворага вайсковай машыны Пуціна.

Нягледзячы на тое што Цэнтрабанк Расеі даў справаздачу аб зніжэнні інфляцыі да 4% у чэрвені - упершыню за некалькі месяцаў - за гэтым дасягненнем хаваюцца трывожныя сігналы глыбіннага эканамічнага крызісу, піша National Security Journal пераклад — сайт Charter97.org).

Высокая ключавая стаўка на 20% прыпыніла рост і выклікала рэзкі спад ўнутранага попыту. Экспэрты папярэджваюць, што эканоміка блізкая да стагнацыі, а дзель праблемных крэдытаў імкліва расце і можа дасягнуць 7%. У банкаўскай сферы спее крызіс. Са звестак Bloomberg, найбуйнейшыя банкі ўжо абмяркоўваюць магчымыя скрытыя меры падтрымкі, у той час як Цэнтрабанк настойвае на рэструктурызацыі і адмове ад прамой дапамогі.

Паралельна эканоміку падточваюць выдаткі на вайну: выплаты салдатам з'ядаюць амаль 2% ВУП. Масавы набор, выплаты навабранцам і кадравы дэфіцыт на фоне міграцыйнага адтоку пагаршаюць сітуацыю.

Дадатковы ціск дае 18-ы пакет санкцый ЕЗ, накіраваны на энэргетычны сектар — аснову расейскіх даходаў. У ЕЗ прапанавалі знізіць граніцу коштаў нафты з $60 да $47,6 за барэль, а Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць 135 танкераў і дзвюх кампаній «ценявога флоту», якія выкарыстоўваюцца для абыходу абмежаванняў.

Фармальна інфляцыя ўзятая пад кантроль, але за гэтым фасадам хаваецца рост пазык, падзенне попыту і трывожныя чаканні банкаўскай нестабільнасці. На думку аналітыкаў, менавіта эканамічнае знясіленне, а не заходняя зброя, можа з часам стаць самым небяспечным ворагам для вайсковай машыны Пуціна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках