Беларусаў заклікалі праверыць купюры на наяўнасць пяці надпісаў
8- 24.07.2025, 19:17
- 24,812
Якія наміналы найперш?
Ва УУС Берасцейскага аблвыканкама заклікалі беларусаў праверыць свае грошы на наяўнасць пэўных 5 надпісаў. Калі сустрэнецца хоць адзін з такімі словамі, гэтай купюрай разлічвацца ў краме альбо мяняць яе ў банку дакладна не варта.
Гаворка пра сувенірныя банкноты, якія вельмі падобныя да сапраўдных. Але, вядома, ёсць важнае адрозненне. Гэта надпісы, якія выдаюць фальшыўку:
«Дублёў»
«Цублеў»
Souvenir money of Belarus.
«Квіток банка прыколаў»
«Не з'яўляецца аплатным сродкам»
Праваахоўнікі параілі беларусам уважліва правяраць рэшту, асабліва купюры наміналам 5, 50 і 200 рублёў: іх падрабляюць часцей за ўсё. Калі вы ўбачылі ў краме падробленую купюру, трэба адразу паведаміць пра гэта адміністратару аб'екта або патэлефанаваць у міліцыю на нумар 102. А калі знайшлі на дварэ - знішчыць.