19 снежня 2025, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін зноў вешае моркву Трампу

6
Пуцін зноў вешае моркву Трампу
Ігар Эйдман

Правадыр Крамля мроіць пра новую Ялту.

Пяскоў наўпрост намякнуў Трампу, што той зможа сустрэцца з Пуціным, калі прыедзе ў Кітай адначасова з ім. Гаворка, мабыць, ідзе пра 3 верасня, калі ў Пекіне будзе адзначацца 80-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны. Пра магчымасць сустрэчы там трох "уладароў свету" пісала The Times.

Такім чынам Пуцін зноў вешае моркву перад рудой пысай і спрабуе прымусіць Трампа скакаць пад расейскую дудку, каб сарваць абяцаныя санкцыі і дапамогу Украіне (акурат дагэтуль 50 дзён трампаўскага «ультыматуму» пройдуць).

Пуцін імкнецца рэанімаваць ідэю новай Ялты. Лідары трох “вялікіх дзяржаў” як у 1945 годзе павінны сустрэцца ў Пекіне, каб падзяліць свет.

Трампу такая ідэя павінна спадабацца. Ды і спатканні з Пуціным ён даўно дамагаецца, як старшакласніца - з кумірам, рок-зоркай. Аднак пекінская Ялта ў цяперашніх умовах малаверагодная. Каб Трамп змог паехаць у Пекін на сустрэчу з Сі і Пуціным, Расея павінна спыніць вайну ва Украіне, а Кітай - перастаць пагражаць Тайваню (яны на гэта відавочна не гатовыя). Інакш у ЗША Трампа не зразумеюць нават многія яго прыхільнікі-рэспубліканцы, як кангрэсмэны, так і простыя выбарцы.

Ігар Эйдман, Telegram

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках