19 снежня 2025, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп гоніць уверх кошт нафты

5
Трамп гоніць уверх кошт нафты

Што адбываецца на рынку?

Кошт нафты ў чацвер, 24 ліпеня, вырас на фоне прагрэсу ЗША ў перамовах з ключавымі гандлёвымі партнёрамі ды істотнага скарачэння амерыканскіх запасаў нафты, паведамляе Reuters.

Ф'ючарсы нафты маркі Brent падаражэлі на 67 цэнтаў, да 69,18 даляра за барэль. Амерыканская нафта маркі WTI падскочыла на 74 цэнты, да амаль 66 даляраў за барэль.

"Купля (нафтавых ф'ючарсаў, - рэд.) выкліканая аптымізмам, што прагрэс у перамовах аб мытах з ЗША дапаможа пазбегнуць найгоршага сцэнару”, - сказаў галоўны стратэг Nissan Securities Investment Хіраюкі Кікукава.

У той жа час ён адзначыў, што “нявызначанасць у дачыненні да гандлёвых перамоў паміж ЗША і Кітаем і мірных перамоў паміж Украінай і Расеяй абмяжоўвае далейшы рост”.

Экспэрт прагназуе, што цана нафты WTI, магчыма, застанецца ў дыяпазоне паміж 60 і 70 далярамі.

Выданне нагадвае, што ЗША ўдалося дамовіцца аб гандлёвым пагадненні з Японіяй. Акрамя гэтага, са звестак журналістаў, праектам гандлёвага пагаднення паміж ЗША і ЕЗ прапанаваная базавая мыта на тавары з Еўразвязу на 15% за асобнымі выключэннямі.

Дадаткова падтрымала рост кошту "чорнага золата" скарачэнне запасаў нафты ў ЗША. Паводле звестак управы энэргетычнай інфармацыі ЗША, запасы нафты на мінулым тыдні скараціліся на 3,2 млн барэляў да 419 млн барэляў.

"Запасы бензіну таксама ўпалі на 1,7 млн барэляў да 231,1 млн барэляў, што амаль удвая перавысіла чаканні”, - дадаюць журналісты.

Да таго ж, паводле звестак выдання, замежным нафтавым танкерам часова забаранілі загружацца ў галоўных чарнаморскіх партах Расеі.

"Гэта пастанова фактычна спыніла экспарт з Казахстана праз кансорцыум, які часткова належыць найбуйнейшым амерыканскім энэргетычным кампаніям”, - канстатуюць журналісты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках