19 снежня 2025, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыхаваная праўда Крамля: што напраўду адбываецца ў войску РФ

5
Прыхаваная праўда Крамля: што напраўду адбываецца ў войску РФ

Адставанне ад Захаду ўзмацняецца.

Расея выдаткоўвае рэкордныя сродкі на вайну супраць Украіны, аднак праз заходнія санкцыі страчвае магчымасць мадэрнізаваць сваё войска і рыхтаваць яго да будучых тэхналагічна больш складаных канфліктаў. Пра гэта паведамляе Business Insider, спасылаючыся на аналітычную справаздачу Мацье Булегі, кансультанта праграмы «Расея і Еўразія» ў лонданскім аналітычным цэнтры Chatham House.

Паводле ягоных слоў, у 2025 годзе Расея плануе выдаткаваць на вайну 6,3% ВУП - самы высокі ўзровень вайсковых выдаткаў з часоў Халоднай вайны. Праз абмежаваны доступ да крытычных імпартных кампанентаў адбываецца тэхналагічная дэградацыя расейскага вайскова-прамысловага комплексу.

«Расеі, імаверна, давядзецца спрасціць і запаволіць сваю вайсковую вытворчасць, змірыцца са зніжэннем якасці прадукцыі і з пэўнай формай «інавацыйнай стагнацыі» ў сваіх даследаваннях і распрацоўках», - адзначыў Булега.

Аналітык тлумачыць, што замест навукова-тэхнічных прарываў расейскі вайсковы сектар вымушаны займацца паступовым удасканаленнем састарэлых сістэм, адаптуючы ўзбраенне да новых рэалій, а не ўкараняючы сапраўдныя інавацыі.

У кароткатэрміновай перспектыве гэта азначае, што Расея зможа вырабляць тэхніку, якая будзе заставацца пагрозай для Украіны і Еўропы. Аднак з часам яе здольнасць канкураваць з вядучымі вайсковымі дзяржавамі будзе зніжацца.

Яшчэ адна сур'ёзная праблема – эканамічная «стомленасць» ад высокіх ваенных выдаткаў. Са слоў Булегі, на першы погляд, вайна дае станоўчыя макраэканамічныя паказчыкі, аднак пасля расце інфляцыя, падае пакупніцкая здольнасць насельніцтва і абвастраецца крызіс ліквіднасці ў банках. Гэтыя негатыўныя тэндэнцыі ўжо назіраюцца ў расейскай эканоміцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках