19 снежня 2025, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны масавана атакавалі Сочы і Адлер: патрапілі ў нафтабазу каля аэрапорта

16
Дроны масавана атакавалі Сочы і Адлер: патрапілі ў нафтабазу каля аэрапорта

Відавочцы паведамляюць аб некалькіх магутных выбухах і вялікім слупе дыму.

Уночы 24 ліпеня беспілотнікі атакавалі гарады Сочы і Адлер у Краснадарскім краі РФ, у выніку чаго была пашкоджаная мясцовая нафтабаза, размешчаная недалёка ад аэрапорта Сочы, паведамляе «Фокус».

"Адбылося траплянне па нафтабазе на вуліцы Таўрычная. Прашу ўстрымацца ад паездкі на аўто і шпацыраў у тым раёне”, — напісаў кіраўнік адміністрацыі федэральнай тэрыторыі “Сірыус”, якая таксама знаходзіцца ў Краснадарскім краі, Дзмітрый Плішкін.

"Сябры, прашу не выкладваць у сетку ніякіх (!) фота і відэа атакі, працы СПА, сродкаў абароны аб'ектаў. Гэтая інфармацыя можа быць выкарыстана ворагам. Ставіцеся да забароны максімальна сур'ёзна", - заклікаў Плішкін расейцаў, аднак яны яго не паслухалі.

На апублікаваных у сетцы кадрах відаць, што на аб'екце ўспыхнуў пажар. Відавочцы паведамляюць пра некалькі магутных выбухаў і вялікі слуп дыму, які ўздымаецца ў неба.

Папярэдне, была пашкоджанач сочынская нафтабаза» “ЛУКОЙЛ‑Югнефтепродукт" на адрасе вул.Таўрычная, 1/4.

Нафтабаза з'яўляецца стратэгічным аб'ектам, які забяспечвае палівам рэгіянальныя патрэбы. Пажар на такім прадпрыемстве можа мець сур'ёзныя наступствы для інфраструктуры і экалогіі рэгіёну.

Тэлеграм-канал Mash паведаміў, што мясцовыя жыхары налічылі прынамсі сем выбухаў у небе над Адлерам.

“Таксама выбухі чуюць жыхары ў Сочы ўжо паўтары гадзіны. У гарадах гучаць сірэны, папярэдне працуе СПА", - гаворыцца ў паведамленні.

Затое расейскі паблік Baza сцвярджае, што расейскае Сочы масава атакуюць беспілотнікі, у выніку чаго ў горадзе ўжо нібыта ёсць загінулыя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках