20 снежня 2025, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Бельгіі ўзяў на працу ката

14
Прэм'ер-міністр Бельгіі ўзяў на працу ката
БАРТ ДЭ ВЕВЕР

Фотафакт.

Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт Дэ Вевер узяў на працу ката Максімуса Тэктарыса Пульчара, які пасяліўся ў ягонай рэзідэнцыі.

Пра гэта Дэ Вевер расказаў на сваёй старонцы ў Instagram.

Ката пароды скоціш-фолд (шатландская аблавухая котка) бельгійскі прэм'ер, паводле ягоных словаў, забраў з прытулку.

Да гэтага кот жыў у дзікай прыродзе, дзе падхапіў вірус імунадэфіцыту катоў. Гэта «азначае, што цяпер ён асуджаны жыць у памяшканні, без кантакту з іншымі катамі», растлумачыў Дэ Вевер.

Паводле словаў прэм'ера Бельгіі, Максімус Тэкстарыс Пульчар за апошнія некалькі тыдняў ужо асвоіўся ў ягонай рэзідэнцыі і ўжо паспеў заявіць пра сябе падчас апошніх урадавых перамоваў.

«Падчас начных пасяджэнняў ён своечасова ўмешваўся, выказваючы скаргі, якія ідэальна падсумоўвалі сітуацыю», – пажартаваў кіраўнік бельгійскага ўраду.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках