20 снежня 2025, Субота, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Генштаба не выключыў перакідкі войскаў да мяжы з Літвой і Польшчай падчас вучэнняў «Захад-2025»

6
Кіраўнік Генштаба не выключыў перакідкі войскаў да мяжы з Літвой і Польшчай падчас вучэнняў «Захад-2025»
ПАВЕЛ МУРАВЕЙКА

Раней Лукашэнка заяўляў пра намер зрушыць раёны вучэнняў ад межаў з ЕЗ.

Кіраўнік Генштаба Павел Муравейка не выключыў перакідкі войскаў да мяжы з Літвой і Польшчай падчас вучэнняў «Захад-2025».

Гэта можа адбыцца, каб «адпрацаваць эпізоды выключна абарончага характару», заявіў 23 ліпеня кіраўнік Генеральнага штаба Узброеных сілаў.

Ён нагадаў, што раней пастаноўлена было зрушыць раёны вучэнняў ад межаў з ЕЗ, але, паводле словаў ваеннага чыноўніка, «гэты працэс не трэба ацэньваць як нашу слабасць або нашу лаяльнасць».

Муравейка сцвярджае, што вучэнні «маюць выключна абарончыя эпізоды, якія дазваляюць нам абараняць і гарантаваць бяспеку «саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках