20 снежня 2025, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак адхілены ад кіраўніцтва BYSOL

Андрэй Стрыжак адхілены ад кіраўніцтва BYSOL

Фонд ініцыяваў унутраны разбор.

Фонд беларускай салідарнасці BYSOL праводзіць унутраны разбор у сувязі з абвінавачаннямі ў харасмэнце, якія прагучалі ў СМІ ў дачыненні да сузаснавальніка арганізацыі Андрэя Стрыжака. Ён адхілены ад працы.

«Дырэктарат і каманда Фонду азнаёміліся з публікацыяй Euroradio аб абвінавачваннях у харасмэнце сузаснавальніка Андрэя Стрыжака. Падобныя дзеянні недапушчальныя. Ад імя Фонду мы выказваем спачуванне і падтрымку пацярпелым», – адзначылі ў фондзе.

У арганізацыі адзначылі, што прытрымліваюцца ўнутранай антыдыскрымінацыйнай палітыкі, якая «не прымае любыя формы дыскрымінацыі, харасмэнту, мобінгу і іншыя праявы нецярпімасці і ксенафобіі з боку кіраўніцтва і каманды».

«Зыходзячы з гэтых прынцыпаў, з 22 ліпеня 2025 года мы ініцыявалі ўнутранае разбіральніцтва. Паводле ягоных вынікаў будзе прынятая пастанова пра магчымасці далейшага супрацоўніцтва з Андрэем Стрыжаком», – адзначылі ў фондзе.

Для правядзення разбору будзе сабраная асобная група ўнутры BYSOL.

«Мы звернемся па фасілітацыю працэсу і кансультацыі да профільных экспертаў і экспертак. Прамежкавыя вынікі разбору будуць апублікаваныя на сайце арганізацыі не пазней за 1 верасня 2025 года», – расказалі ў арганізацыі.

З 22 ліпеня 2025 года на перыяд правядзення разбору Андрэй Стрыжак адхілены ад кіроўнай пасады і выканання прадстаўнічых функцый ад імя арганізацыі.

«Кіраванне Фондам ажыццяўляе дырэктарат. Праца Фонду прадаўжаецца ў штатным рэжыме: мы эвакуюем людзей з Беларусі, прапануем прамую падтрымку пацярпелым ад рэпрэсій, палітзняволеным і іх сем'ям, а таксама дапамагаем ініцыятывам грамадзянскай супольнасці».

У Нарвежскім Хельсінкскім камітэце – адным з асноўных партнёраў BYSOL – прызналі, што скандал можа пашкодзіць рэпутацыі фонду.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках