20 снежня 2025, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Келаг адным з першых прасоўваў пастаўкі Украіне F-16 і Patriot з ракетамі

2
Буданаў: Келаг адным з першых прасоўваў пастаўкі Украіне F-16 і Patriot з ракетамі

Генерал выразна заяўляе, што дапамога Кіеву цалкам адпавядае прынцыпу «Амерыка перш за ўсё».

Кіраўнік ГУВ Кірыл Буданаў заявіў, што спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны Кіт Келаг быў адным з тых чальцоў каманды Трампа, якія адстойвалі перадачу Кіеву самалётаў F-16 і ракетаў ATACMS.

Пра гэта Буданаў заявіў у апублікаваным 23 ліпеня інтэрв'ю выданню Kyiv Post.

Як заявіў кіраўнік ГУВ, у камандзе прэзідэнта Трампа, акрамя Келага, дапамогу Украіне ўважае за відавочна недастатковую і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.

«Іх пазіцыя абсалютна зразумелая – дапамога Украіне з'яўляецца часткай нацыянальных інтарэсаў ЗША. Таму яна павінна прадаўжацца і павялічвацца як колькасна, так і якасна», – сказаў Буданаў.

Паводле словаў кіраўніка ГУВ, менавіта Келаг прасоўваў вылучэнне Украіне дадатковых сістэмаў Patriot і ракетаў-перахопнікаў да іх.

«Што да пазіцыі Кіта Келага, то ён быў адным з першых, хто лабіяваў пастаўку Украіне сістэмаў ATACMS і самалётаў F-16. Ён таксама лабіяваў вылучэнне Украіне дадатковых сістэмаў Patriot і ракетаў-перахопнікаў. Гэта дапаможа абараніць тысячы ўкраінцаў, у першую чаргу цывільных асобаў», – сказаў Буданаў.

Як заявіў кіраўнік ГУВ, у ЗША і ва Украіны, у канчатковым выніку, агульны вораг – Расея.

«Ён выразна заяўляе, што дапамога Украіне цалкам адпавядае прынцыпу “Амерыка найперш”. У канчатковым выніку ў нас агульны вораг. І для Амерыкі сёння стратэгічна важна аслабіць Расею, не задзейнічаючы ўласныя войскі. У доўгатэрміновай перспектыве гэта таксама ўплывае на сітуацыю ў Ціхаакіянскім рэгіёне. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя», – падсумаваў Буданаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках