19 снежня 2025, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі стратэгічны НПЗ Расеі

10
Дроны атакавалі стратэгічны НПЗ Расеі

Прагучалі магутныя выбухі.

Раніцай 22 ліпеня жыхары Навакуйбышэўска ў Самарскай вобласці паведамілі пра магутныя выбухі. Украіна паспяхова атакавала беспілотнікамі стратэгічнае прадпрыемства РФ.

Пра гэта паведаміла расейскае незалежнае выданне ASTRA.

Губернатар вобласці Дзмітрый Азараў у афіцыйнай заяве прызнаў факт нападу, але запэўніў, што пацярпелых няма. Паводле яго слоў, «пры спробе здзейсніць атаку на адно з прамысловых прадпрыемстваў знішчаныя некалькі варожых беспілотных лятальных апаратаў. Ахвяр і разбурэнняў няма». Таксама чыноўнік адзначыў, што дзеля «падаўлення БПЛА суперніка» былі часова абмежаваныя мабільныя сеткі.

Выявілася, што губернатар хлусіў пра адсутнасць пашкоджанняў.

Крыніцы сцвярджаюць,не менш за два дроны дасягнулі сваёй цэлі — Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод. У выніку на прадпрыемстве ўспыхнуў пажар. Агнём былі ахопленыя прамысловыя ўчасткі.

Паводле апошніх звестках, пажар ужо патушаны. Ступень пашкоджання расейскага прадпрыемства ўдакладняецца.

Навакуйбышаўскі НПЗ уваходзіць у структуру «Раснафты» і мае асноўнае значэнне ў нафтаперапрацоўцы ў Паволжы. Ён вырабляе сярод іншага паліва для рэактыўных рухавікоў. На ім вырабляюць высакаякасны бітум і паліва маркі РТ - асноўны від авіяцыйнай газы, запатрабаваны ў расейскай вайсковай авіяцыі.

Завод здольны перапрацоўваць звыш 8,8 млн. тон нафты ў год. Сыравіна - нафта з Аранбуржа, Заходняй Сібіры і радовішчаў Самарскай вобласці.

Гэтая атака стала чарговым ударам па тылавой інфраструктуры Расеі і паказвае ўразлівасць нават глыбока размешчаных прамысловых аб'ектаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках