20 снежня 2025, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы другі раз атакавалі дронамі Сумы

1
Расейцы другі раз атакавалі дронамі Сумы

Ёсць пацярпелыя.

Расейскія тэрарысты другім разам атакавалі беспілотным лятальным апаратам (БПЛА) Сумы, у выніку чаго загінула 60-гадовая жанчына.

Пра гэта ў Telegram паведаміў начальнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Грыгароў.

Як піша Грыгароў, тэрарысты атакавалі аб'ект сацыяльнай сферы а 15:00. У гэты момант фіксуюцца пашкоджанні будынкаў і аўтамабіляў.

Узрасла да чатырох колькасць пацярпелых у выніку папярэдняга ўдару. Перад гэтым вораг трапіў па аб'ектах цывільнай інфраструктуры. Павыбівала шыбы ў навучальнай і медыцынскай установе.

Адзначым, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расея сістэматычна абстрэльвае тэрыторыю Украіны. Найбольшыя разбурэнні адчуваюць вобласці, размешчаныя паблізу лініі фронту.

Для нападаў расейскія войскі выкарыстоўваюць разнастайнае ўзбраенне: ракеты, артылерыйскія сістэмы, авіяцыйныя кіраваныя бомбы, а таксама дроны. Беспілотнікі вораг запускае амаль кожную ноч. Так, уночы 22 ліпеня быў зафіксавана запуск 42 ударных дронаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках