20 снежня 2025, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калапс у маскоўскіх аэрапортах працягваецца

11
Калапс у маскоўскіх аэрапортах працягваецца

У Шарамеццева пасажырам пачалі раздаваць матрацы.

Масавыя затрымкі і скасавнне рэйсаў, выкліканыя актыўнасцю ўкраінскіх беспілотнікаў, працягваюць паралізоўваць аэрапорты Масквы ўжо некалькі дзён. У Шарамеццева, каб хоць неяк палегчыць сітуацыю, пасажырам выдалі надзіманыя матрацы і спартыўныя кілімкі проста ў зонах вылету, паведамляе The Moscow Times.

Нягледзячы на гэта, на апублікаваных відэа бачна, што месцаў для сну не стае: людзі размяшчаюцца на падлозе, у праходах і нават на штучнай траве. Паводле інфармацыі Baza, прыярытэт у выдачы матрацаў аддаецца сем'ям з дзецьмі. З панядзелка ў Шарамеццева скасавана больш за 70 рэйсаў, частка іншых — сур'ёзна затрыманая. Улады аэрапорта раяць правяраць актуальны расклад праз авіякампаніі.

Раней аб раздачы дыванкоў і матрацаў паведамілі і ва Унукава. Да поўдня аўторка там заявілі, што графік стабілізаваны, і абслугоўванне пасажыраў ідзе ў штатным рэжыме. Дамадзедава таксама адзначыла, што расклад палётаў удалося выраўнаваць вечарам 21 ліпеня.

У Шарамеццева тым часам запэўніваюць, што працуюць без абмежаванняў: рэйсы на прылёт прымаюцца па факце прыбыцця, на вылет — па гатоўнасці. Аднак напярэдадні прадстаўнікі аэрапорта заявілі, што кадры з нібыта перапоўненымі тэрміналамі, апублікаваныя ў тым ліку «РІА Навіны» і RT, з'яўляюцца фэйкамі. У прэс-службе заявілі, што блогеры наўмысна выбіраюць ракурсы і мантажуюць відэа так, каб стварыць уражанне хаосу.

З 19 да 21 ліпеня ў трох сталічных аэрапортах сумарна былі затрыманыя і скасаваныя больш за 1000 рэйсаў, падлічылі РБК і «Ведомости». Паводле ацэнкі агенцтва, за гэтыя дні маскоўскія аэрапорты праз рэжым «Дыван» прастойвалі агулам больш за 51 гадзіну. Паводле звестак Мінабароны, з вечара 21 ліпеня да раніцы 22 ліпеня над Маскоўскай вобласцю былі збітыя пяць украінскіх беспілотнікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках