20 снежня 2025, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пабудуюць новы цэлюлозна-кардонны камбінат

5
У Беларусі пабудуюць новы цэлюлозна-кардонны камбінат
ілюстрацыйнае фота

З'явіцца яшчэ адзін смярдзючы завод.

У Беларусі плануюць пабудаваць новы буйны цэлюлозна-кардонны камбінат для перапрацоўкі нізкагатунковай драўніны. Пра гэта паведаміў Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас рабочай паездкі ў Магілёў.

Паводле яго, у краіне ёсць празмернасць нізкатаварнай драўніны. Развязаць гэтую праблему дапаможа будаўніцтва яшчэ аднаго дрэваапрацоўчага прадпрыемства.

Новая пляцоўка, паводле папярэдняй інфармацыі, будзе ў раёне Дуброўна Віцебскай вобласці. Завод пабудуюць з залучэннем замежнага капіталу, рэалізацыя праекта разлічаная прыкладна на пяць гадоў.

Акрамя таго, у краіне таксама дзейнічае Светлагорскі ЦКК, які вырабляе беленую цэлюлозу, у асноўным на экспарт у Кітай і Расею. Гэты завод даўно стаў крыніцай праблем для экалогіі і здароўя мясцовых жыхароў. З моманту запуску завода беленай цэлюлозы ў канцы 2017 года гараджане рэгулярна скардзяцца на задушлівы смурод «гнілой капустай» метылмеркаптана, які разносіцца на многія кіламетры і выклікае галаўныя болі, раздражненне ў горле і прыступы ўдушша ў дзяцей і дарослых.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках