Беларуска здабыла бронзавы медаль на ЧС у водных відах спорту
- 22.07.2025, 11:11
Васіліна Хандошка выступала ў нейтральным статусе.
У Сінгапуры працягваецца чэмпіянат свету ў водных відах спорту, на якім беларускія спартоўцы выступаюць у нейтральным статусе, паведамляе «Точка».
У аўторак, 22 ліпеня, прайшоў фінал адвольнай праграмы ў артыстычным плаванні.
Беларуска Васіліна Хандошка паказала высокі вынік, набраўшы 239,5437 бала.
Такі паказчык прынёс ёй бронзавы медаль.
Перамогу атрымала гішпанская спартоўка Ірыс Ціа Касас з вынікам 245,1913 бала.
Другое месца заняла прадстаўніца Кітая Сюй Хуэйань, якая набрала 241,0025 бала.