20 снежня 2025, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «АўтаВАЗ» абвясціў аб скарачэнні працоўнага тыдня

10
Расейскі «АўтаВАЗ» абвясціў аб скарачэнні працоўнага тыдня

Продажы легкавых аўтамабіляў у РФ абрынуліся.

Найбуйнейшы расейскі аўтавытворца «АўтаВАЗ» увосень разгледзіць магчымасць скарачэння працоўнага тыдня праз стан аўтарынка, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву кампаніі.

«АўтаВАЗ» у канцы чэрвеня паведамляў, што чакае падзення рынку легкавых аўтамабіляў РФ у гэтым годзе на 25% да 1,1 мільёна штук, новы прагноз Асацыяцыі еўрапейскага бізнэсу таксама прадугледжвае падзенне на 24%.

Аўтавытворца можа перайсці на чатырохдзённы працоўны тыдзень замест пяцідзённага праз скарачэнне продажаў, выкліканых высокай ключавой стаўкай і вялікай колькасці імпартных аўтамабіляў на рынку, вынікае з паведамлення.

«Гаворка ідзе аб высокай ключавой стаўцы і ўзмацненні жорсткасці патрабаванняў рэгулятара да пазычальнікаў у аўтакрэдытах. Акрамя таго, у Расею ўвезеная значная колькасць аўтамабіляў імпартнай вытворчасці (пераважна ў 2024-м годзе), пры гэтым імпартныя брэнды вядуць палітыку коштавага дэмпінгу».

Паводле ацэнкі «АўтаВАЗа», запасы нераспрададзеных імпартных аўтамабіляў цяпер складаюць амаль 400 000.

Калі пастанова будзе прынятая, то працоўны тыдзень будзе скарочаны з 29 верасня, гаворыцца ў паведамленні.

«Канчатковая пастанова аб увядзенні рэжыму няпоўнага чатырохдзённага працоўнага тыдня будзе прынятая паводле вынікаў аналізу тэндэнцый на рынку і эканамічных фактараў, у тым ліку ўзроўню ключавой стаўкі і даступнасці крэдытных прадуктаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак аналітычнага агенцтва Аўтастат, у першым паўгоддзі аўтарынак скараціўся на 26,3% да 530 375 штук, пры гэтым да канца паўгоддзя падзенне паскорылася. Продажы «АўтаВАЗа» скараціліся на 25% да 155 481 штукі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках