20 снежня 2025, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хай спяць пад кустамі!»

5
«Хай спяць пад кустамі!»

Жыхары Барысава запатрабавалі прыбраць пэўных наведвальнікаў з будынка вакзала.

Жыхарка Барысава Вольга ўстурбаваная тым, што ў зале чакання гарадскога чыгуначнага вакзала часам спяць людзі без пэўнага месца жыхарства. Са слоў жанчыны, іх выгляд і стан палохаюць астатніх пасажыраў, піша «Мінская праўда».

Вольга абураецца, «як доўга гэта будзе працягвацца» і «няўжо нельга іх у начлежкі замкнуць».

- Некалькі гадоў таму ў Барысаве зрабілі прыгожы рамонт на чыгуначным вакзале. І цяпер там смярдзіць валацугамі. Па іх кузуркі скачуць, чаму пасажыры павінны гэта трываць? І не дай бог падчапіць якую заразу ад людзей, якія свядома выбралі шлях антыгігіены. Я яшчэ разумею зімой - мароз ці дождж. Але на дварэ цёпла, хай спяць пад кустамі, калі паняцце «начлег, мыццё і вяртанне ў соцыум» ім не цікавае, — заявіла жанчына.

У дзень прыезду журналістаў на чыгуначны вакзал Барысава людзей без пэўнага месца жыхарства ў зале чакання не было. Пасажыры пацвердзілі, што такі кантынгент сапраўды з'яўляецца на вакзале.

- Езджу на працу ў Менск і часта заходжу на вакзал, асабліва калі дождж, каб перачакаць, — распавяла Вікторыя Сяргееўна. - Так, часам бачу такіх людзей у зале чакання. Шчыра, выгляд не з прыемных. Ад іх жа не толькі ідзе смурод, хтосьці дазваляе сабе лаяцца, піць, а таксама спраўляць натуральныя патрэбы ў месцах, для гэтага не прыстасаваных (на тэрыторыі каля вакзала). Культурныя пасажыры часам не могуць дыхаць. А зрабіць заўвагу ім страшна. Раптам яшчэ замахнецца на цябе…

На вакзале пра гэтую праблему ведаюць.

- Мы ўсяляк стараемся падтрымліваць парадак на вакзале. І калі нашы супрацоўніцы бачаць, што ў зале чакання знаходзіцца чалавек, які парушае парадак альбо спіць на лаўцы і выгляд яго сапраўды антысанітарны — Просім пакінуць памяшканне вакзала. Калі ён пачынае буяніць, лаяцца - выклікаем супрацоўнікаў міліцыі, - тлумачыць намесніца начальніка чыгуначнай станцыі Барысаў Алена Гарбунова. - Пасля гэтага абавязкова праводзім санітарную апрацоўку. Але тут не так усё проста. Часам мы выганяем асацыяльных асоб, а побач сядзіць чалавек і лае нас за гэта. Кажа: «А навошта вы яго выганяеце на вуліцу? Хай сядзіць». Бываюць і такія канфлікты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках