20 снежня 2025, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Францыя патрабуе зрабіць больш жорсткай пазіцыю ў гандлёвых перамовах з Трампам

1
Politico: Францыя патрабуе зрабіць больш жорсткай пазіцыю ў гандлёвых перамовах з Трампам

Парыж заклікае ЕЗ узмацніць ціск на ЗША.

Французскі ўрад хоча, каб Брусэль узмацніў ціск на Вашынгтон, у той час як гандлёвыя перамовы ЕЗ і ЗША набліжаюцца да заканчэння, а дасягненне пагаднення не відаць, паведамляе Politico.

Парыж мяркуе, як заявіў неназваны французскі чыноўнік, што еўрапейскія перамоўнікі павінны «выразна даць зразумець, што мы гатовыя націснуць чырвоную кнопку«», калі Дональд Трамп адмовіцца пагадзіцца на прымальныя гандлёвыя ўмовы.

Іншы французскі чыноўнік заявіў, што Еўрапейская камісія павінна прызнаць, што мае справу з супольнікамі, якія «нагнятаюць напружанне ў гандлёвай вайне, якую самі пачалі».

«Гэта заахвоціла нас падняць голас і папрасіць камісію быць цвёрдай», – сказаў суразмоўца выдання.

Патрабаванні Парыжа аб узмацненні жорсткасці пазіцыі паказваюць на моцны ціск, пад якім знаходзяцца ўрады, спрабуючы даць рады рашэнню Трампа раскідаць сусветныя гандлёвыя традыцыі пасля яго вяртання да ўлады ў студзені.

У апошнія тыдні перамоўнікі ЕЗ прыкладаюць максімум намаганняў, каб пераканаць сваіх амерыканскіх калег пагадзіцца на зніжэнне мытаў ЗША на тавары ЕЗ да 1 жніўня, калі Трамп паабяцаў увесці падвышаныя мыты.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у сераду ў Бэрліне сустрэнецца з канцлерам Нямеччыны Фрыдрыхам Мэрцам. Яны абмяркуюць 30-адсоткавыя мыты, якімі Трамп пагражае абкласці ўсе тавары ЕЗ, калі пагадненне не будзе дасягнутае.

Гэты ўзровень утрая перавысіць бягучы базавы тарыф ЗША на імпарт тавараў з ЕЗ, які складае 10%.

Мэрц і ягоныя супольнікі настойвае на хуткім укладанні пагаднення нават пры ўмове значных саступак, але французы хочуць дамагчыся лепшых умоў.

Французскія чыноўнікі, якія размаўлялі з выданнем, заявілі, што не крытыкуюць Брусэль за ягоную перамоўную пазіцыю. Але Францыя мяркуе, што ЕЗ цяпер павінен заняць больш жорсткую пазіцыю, паколькі капітуляцыя зробіць Еўропу слабай і падарве шанцы на дасягненне выгадных умоў.

ЕЗ гатовы прыняць контрмеры супраць ЗША, калі не атрымаецца дасягнуць справядлівага гандлёвага пагаднення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках