19 снежня 2025, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўдарылі па расейскім ЗРК С-300 у Белгародскай вобласці

4
УСУ ўдарылі па расейскім ЗРК С-300 у Белгародскай вобласці

Відэа.

Сілы абароны Украіны 20 ліпеня нанеслі ўдар па расейскім зенітна-ракетным комплексе С-300П у Белгародскай вобласці і радыёлакацыйным комплексе "Неба-М".

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

“20 ліпеня Сілы абароны Украіны нанеслі шэраг паспяховых удараў па суперніку ў розных лакацыях, працягваючы засяроджваць намаганні на паслабленні ваеннага патэнцыялу РФ”, - гаворыцца ў паведамленні.

Як расказалі ў Генштабе, сродкамі далёкага агнявога ўздзеяння быў паспяхова разбіты расейскі ЗРК С-300П у Белгародскай вобласці, што значна зменшыла зону пакрыцця сродкамі расейскай супрацьпаветранай абароны далёкага дзеяння ў рэгіёне.

У гэтай жа вобласці нашы войскі таксама нанеслі ўдар па радыёлакацыйным комплексе "Неба-М", што крытычна паўплывала на яго функцыянальнасць, і адначасова знізіла эксплуатацыйныя магчымасці суседняй радыёлакацыйнай станцыі 5Н66М "Big Bird".

"Такія скаардынаваныя ўдары істотна паслабляюць сістэму супрацьпаветранай абароны РФ, зніжаюць здольнасць ворага прыкрываць свае войскі і інфраструктуру і спрыяюць вядзенню аперацый украінскімі падраздзяленнямі", – адзначылі ў Генштабе.

Там таксама падкрэслілі, што аслабленне гэтых сістэм непасрэдна падтрымлівае ўкраінскія намаганні, накіраваныя на змяншэнне здольнасці Расеі весці агрэсіўную вайну і атакаваць мірнае насельніцтва і грамадзянскую інфраструктуру дзяржавы.

Акрамя таго, такія ўдары непасрэдна падрываюць здольнасць РФ дэманстраваць сілу, прыкрываць свае войскі і падтрымліваць незаконную акупацыю ўкраінскай тэрыторыі.

"Сілы абароны будуць працягваць праводзіць аперацыі ў падрыве крытычна важных сістэм ворага, якія падтрымліваюць функцыянаванне расейскай ваеннай машыны", - адзначылі ў Генштабе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках