19 снежня 2025, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Герой СВА» ў Цюменскай вобласці РФ зарэзаў жонку ў дзень вяселля

22
«Герой СВА» ў Цюменскай вобласці РФ зарэзаў жонку ў дзень вяселля
Аляксей Марчукоў

На вайну ён завербаваўся, каб не пазбавілі волі.

Екацярынбургскі гарнізонны ваенны суд асудзіў да 12,5 года калоніі строгага рэжыму ўдзельніка вайны з Украінай Аляксея Марчукова за забойства жонкі Марыны, піша партал “72.ру”. Сястра фігуранта Любоў паведаміла, што злачынства адбылося ў дзень вяселля. Пара зарэгістравала шлюб у Цюменскай вобласці 4 сакавіка, калі вайсковец прыехаў у адпачынак. Вяселле святкавалі ў сястры. “Мы пасядзелі, выпілі. Аляксей ледзь стаяў на нагах, я яго сама дадому праводзіла. Было, што ён жартам казаў: „Я знайду іншую“. Марына крыўдзілася, выходзіла пакурыць”, - расказала Любоў.

Пасля дома ў Юргінскім маладыя пасварыліся. Паводле звестак следства, гэта адбылося праз рэўнасць, у выніку Марчукоў ударыў жонку гаспадарчым нажом у сэрца. Яна памерла ад страты крыві. Сын Марыны расказаў, што пара нярэдка канфліктавала і Марчукоў біў нявесту - неяк яна хацела ад яго сысці, але ў выніку даравала, калі ён “на каленях маліў яе вярнуцца”. У асуджанага крымінальнае мінулае - ён не раз прыцягваўся за “буянства”, паведаміла яго сястра. На вайну Марчукоў завербаваўся, каб пазбегнуць пазбаўлення волі. “У яго быў выбар: альбо ў турму, альбо на СВА. Ён падпісаў кантракт і з'ехаў добраахвотнікам”, - удакладніла Любоў. Пасля прысуду вайсковец заявіў, што хацеў бы вярнуцца на фронт.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках