19 снежня 2025, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі адрэагавалі на планы Азербайджана судзіцца праз авіякатастрофу AZAL

8
У Крамлі адрэагавалі на планы Азербайджана судзіцца праз авіякатастрофу AZAL

Масква спадзяецца «замяць» канфлікт.

Расея думае, што Азербайджан мае права падаць міжнародны пазоў у сувязі з катастрофай самалёта авіякампаніі «Азербайджанскія авіялініі» (AZAL) каля Актаў, але спадзяецца на наладжванне стасункаў.

Пра гэта журналістам у панядзелак заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Пяскоў заявіў, што Расея да гэтага часу вядзе «следчыя дзеянні і расследаванне» пра авіякатастрофк каля Актаў і прызнае, што Азербайджан можа падаць міжнародны пазоў у сувязі з ёй.

«Калі Азербайджан прыме такую пастанову, то гэта права Азербайджана. Мы будзем чакаць афіцыйнага вердыкту ўсіх расследаванняў», - сказаў ён.

Прадстаўнік Крамля дадаў, што ў расейска-азербайджанскіх стасунках «наступіў складаны перыяд», але Масква спадзяецца на хуткае ўрэгуляванне сітуацыі.

Нагадаем, 25 снежня 2024 года самалёт Embraer авіякампаніі «Азербайджанскія авіялініі», які рухаўся з Баку ў Грозны, упаў недалёка ад Актаў у Казахстане. У выніку аварыі загінулі 38 чалавек.

У пачатку лютага азербайджанскі бок даў зразумець, што мае довады, што самалёт быў збіты расейскай сістэмай супрацьпаветранай абароны «Панцыр-С».

На мінулым тыдні прэзідэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што ягоная краіна рыхтуе дакументы для звароту ў міжнародныя судовыя інстанцыі супраць Расеі ў сувязі з авіякатастрофай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках