19 снежня 2025, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва перахапіла 800 тысяч пачкаў цыгарэт з Беларусі

4
Літва перахапіла 800 тысяч пачкаў цыгарэт з Беларусі

Памежнікі перахапілі сотні метэазондаў і дзясяткі дронаў.

За першае паўгоддзе 2025 года Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы затрымала і канфіскавала больш за 805 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры.

Паводле падазрэння ва ўчыненні кантрабанды або садзейнічанні яе ўвозу ў краіну літоўскія памежнікі затрымалі 96 чалавек, паведамляе DELFI.

Літоўскія праваахоўнікі адзначаюць, што кантрабандысты сталі часцей выкарыстоўваць метэазонды і дроны для кантрабанды цыгарэт і іншых тавараў. На працягу 2024-га і першай паловы 2025 года было пачата 20 дасудовых расследаванняў паводле фактаў перавозкі кантрабанды пры дапамозе метэазондаў або дронаў. Абвінавачванні выстаўленыя 34 асобам. У судах разглядаюцца ці ўжо разгледжаны 10 спраў.

Сёлета памежнікі перахапілі 34 дроны, якія выкарыстоўваліся для перапраўкі цыгарэт з Беларусі. Летась кантрабандысты страцілі такім чынам 54 дроны.

Колькасць перахопленых метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі склала 226 летась і 348 сёлета.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках