20 снежня 2025, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына і ЗША дамовіліся аб перадачы Украіне пяці сістэм Patriot

7
Нямеччына і ЗША дамовіліся аб перадачы Украіне пяці сістэм Patriot

Гэта павінна адбыцца ўжо найбліжэйшыя дні.

Злучаныя Штаты Амерыкі і Нямеччына дасягнулі дамоўленасці аб выдачы Украіне пяці сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot, якія павінны паступіць на поле бою як мага хутчэй.

Пра гэта заявіў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс у пачатку 29-га пасяджэння кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны (UDCG) у фармаце «Рамштайн», якое праходзіць у панядзелак, 21 ліпеня пад старшынствам Вялікай Брытаніі і Нямеччыны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

ЗША і Нямеччына дамовіліся аб перадачы Украіне пяці сістэм СПА Patriot найбліжэйшым часам.

"Падчас маёй паездкі ў Вашынгтон на мінулым тыдні я дамовіўся з Пітам Хегсэтам, што Нямеччына зробіць свой унёсак у больш хуткае выдаванне (Украіне) пяці вельмі неабходных сістэм Patriot», – паведаміў Пісторыюс.

Ён паведаміў, што «на працягу наступных некалькіх дзён», будзе каардынаваць з партнёрамі «ў духу ўзаемнага даверу» механізм рэалізацыі гэтых планаў.

«Нямеччына дасць дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны і вельмі патрэбныя боепрыпасы», – заявіў кіраўнік Мінабароны Нямеччыны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках