19 снежня 2025, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: у Беларусі ўсё пачнецца раней, чым у Расеі

18
Эканаміст: у Беларусі ўсё пачнецца раней, чым у Расеі

Беларускі рубель чакае дэвальвацыя.

Расейскі эканаміст Вячаслаў Шыраеў мяркуе, што Беларусь знаходзіцца на парозе чарговай дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Да гэтага яе падштурхоўвае нарастальны дэфіцыт замежнага гандлёвага балансу, а таксама праблемы, звязаныя з запаволеннем расейскай эканомікі. Пра гэта эксперт заявіў у аглядзе на сваім YouTube-канале.

Як мяркуе Вячаслаў Шыраеў, разбірацца ў сітуацыі ў эканоміцы Беларусі вельмі важна з дзвюх прычын.

Першая прычына — гэта тое, што ўсе праблемы, якія наспяваюць у Беларусі, давядзецца, як гэта даўней было заўсёды, развязваць за кошт расейскага скарбу. А ў ім ужо і так зеўрае велізарная дзірка.

Другая прычына, са слоў Шыраеў, у тым, што «ў беларускай эканоміцы, як у кроплі вады, адлюстроўваюцца ўсе будучыя праблемы Расеі».

«Гэта значыць: тое, што найбліжэйшым часам чакае Беларусь, а менавіта павелічэнне гандлёвага дэфіцыту, дэвальвацыя беларускага рубля і гэтак далей - усё гэта з лагам некалькі месяцаў здарыцца і ў Расеі, бо гэта ўзаемазалежныя сістэмы», — упэўнены эксперт.

Ён падаў статыстыку замежнага гандлю Беларусі за студзень-красавік 2024 і гэты ж перыяд 2025 года. З яе відаць, што адмоўнае гандлёвае сальда вырасла амаль у два разы.

"І вось цяпер пасля таго, як пачаў нарастаць вельмі хуткімі тэмпамі дэфіцыт гандлёвага балансу, уладам давядзецца дэвальваваць нацыянальную валюту, а значыць, моцна зніжаць узровень жыцця насельніцтва Беларусі», — мяркуе Шыраеў.

Але гэта можа не дапамагчы беларускай эканоміцы, калі Расея сінхронна таксама дэвальвуе свой рубель, бо Расея і Беларусь – «гэта ўзаемазалежныя, узаемна спалучаныя судзіны».

Прычым, са словах эксперта, калі раней Масква заўсёды была гатовая дапамагаць Аляксандру Лукашэнку крэдытамі, якія ён ніколі не аддаваў, то цяпер, у варунках вайны з Украінай, Уладзімір Пуцін можа за такую падтрымку запатрабаваць ад Лукашэнкі рэальных палітычных саступак.

"Крэмль будзе трымаць у сваіх гэтых кіпцюрастых лапах Беларусь дарэшты. І вось гэтае вось смяротнае хапанне і давядзе эканоміку Беларусі да больш нават жаласнага стану, я баюся, чым у Расеі, бо Лукашэнку ўжо няма каму будзе дапамагаць», — мяркуе Шыраеў.

І далей беларускі верхавод будзе мець выбар: «Альбо ўсё ж такі станавіцца крыху больш рынкавым, гэта значыць, закрыць неэфектыўныя прадпрыемствы, якія генеруюць страты, і пры гэтым сутыкнуцца з негатыўнымі сацыяльнымі наступствамі. Альбо ўсё ж такі патрабаваць у Масквы і атрымаць зноў нейкія там некалькі мільярдаў даляраў, каб заткнуць дзіркі. Але ці дасць Масква гэтыя грошы? Я вось сумняваюся».

«Таму, магчыма, у нейкі момант Лукашэнку давядзецца рабіць нейкі складаны выбар: скарачаць вытворчасць, скарачаць персанал, выслабаняць людзей. А як гэта будзе Беларусь праходзіць? Такога досведу ў яе за 30 гадоў кіравання Лукашэнкі не было», — адзначае аналітык.

У гэтай сітуацыі, мяркуе экспэрт, беларускаму рэжыму давядзецца «манеўраваць», шукаць эканамічнай падтрымкі на Захадзе, дамагацца зняцця санкцый. Але найперш трэба вызваліць палітычных вязняў. Магчыма нават, што Лукашэнка пагодзіцца пайсці з пасады прэзідэнта і паставіць на сваё месца «якога-небудзь прымальнага для Еўропы наступніка», робіць выснову Шыраеў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках