19 снежня 2025, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адчыняецца фортка — і гэта ўжо радасць!»

4
«Адчыняецца фортка — і гэта ўжо радасць!»
ілюстрацыйнае фота

Беларуска скрытыкавала грамадскі транспарт у Менску.

Чытачка сайта Charter97.org расказала пра выправу ў сталіцу. Беларуска з невялікага мястэчка скрытыкавала грамадскі транспарт у сталіцы:

- І хоць сёлета лета не песціць нас дужа цёплымі дзянькамі, але ў грамадскім транспарце ездзіць – гэта сапраўднае выпрабаванне для здароўя.

Неяк увосень ды ўзімку над гэтым пытаннем нават не задумваешся. А вось улетку выправа ў аўтобусе — гэта як пекла! Спачатку чырванеюць шчокі, пасля выступаюць кроплі поту на лбе, ну а пасля пачынае макрэць спіна і шалёна калаціцца сэрца.

Магчыма, менчукі да гэтага ўжо звыклі і пачуваюцца лепш за нас, правінцыялаў. Бо ў нашым мястэчку на 15 тысяч жыхароў наогул не існуе паняцця грамадскі транспарт. Грамадскі транспарт для нас – гэта прыкмета раскошы. Местачкоўцы перасоўваюцца пешшу, на роварах, а калі недзе не можаш дайсці, то бярэш таксоўку і едзеш. Вось такая яна, праўда жыцця невялікага паселішча.

Але ж каб у сталіцы не абсталяваць транспарт кандыцыянерамі! У 21-м стагоддзі, калі ў Арабскіх Эміратах ужо лётаюць паветраныя таксоўкі… Авой, штосьці далёка я забралася! Нават у суседняй Польшчы у самым маленькім мястэчку ездзяць электробусы з кандыцыянерамі.

Дык а дзе ж наш росквіт? Што з нашымі хвалёнымі МАЗамі? Ці лукашысцкая Беларусь яшчэ да такіх нана-тэхналогій не дарасла, каб ахалоджваць паветра? Тут у нас прагрэс на ўзроўні 90-х: фортка адчыняецца – і гэта радасць!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках